Беларусь запрашае на форум інвестараў. 21.by

Беларусь запрашае на форум інвестараў

14.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17 лістапада ў германскім Франкфурце-на-Майне ў рамах Еўрапейскага фінансавага тыдня пройдзе Беларускі інвестыцыйны форум — пра гэта паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

Мэта форуму — павысіць інтарэс да нашай краіны з боку патэнцыяльных інвестараў. У прыватнасці, падчас форуму плануецца правесці пасяджэнні на тэмы "Чаму выгадна інвеставаць у эканоміку Беларусі" і "Як інвеставаць у Рэспубліцы Беларусь", расказаць пра інвестыцыйную прыцягальнасць банкаўскай сферы, новыя магчымасці інвеставання ў Мытным саюзе Беларусі, Казахстана і Расіі, а таксама пра найбольш перспектыўныя напрамкі ўкладання сродкаў у нашу эканоміку. Галоўнымі з такіх напрамкаў ужо сёння называюцца праекты, звязаныя з энергетыкай, транспартнай лагістыкай, перапрацоўкай нафты, машынабудаваннем, электронікай.

Дарэчы, паведаміў Андрэй Тур, чакаецца, што ў Беларускім інвестыцыйным форуме возьмуць удзел дзелавыя колы не толькі Германіі і Еўрасаюза, але таксама Лацінскай Амерыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 лістапада ў германскім Франкфурце-на-Майне ў рамах Еўрапейскага фінансавага тыдня пройдзе Беларускі інвестыцыйны форум — пра гэта паведаміў намеснік міністра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика