Юрый ЖАДОБІН: "Беларусі ўдалося стварыць нацыянальную ваенную школу". 21.by

Юрый ЖАДОБІН: "Беларусі ўдалося стварыць нацыянальную ваенную школу"

24.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым учора на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ заявіў міністр абароны Юрый Жадобін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе адбыўся ўжо трэці выпуск факультэта генштаба Ваеннай акадэміі. Сярод выпускнікоў ёсць і прадстаўнікі Казахстана. Юрый Жадобін адзначыў, што гэта краіна мае вялікія рэсурсы і можа выбіраць, у якія менавіта ВНУ будзе накіроўваць сваіх ваенных. Той факт, што яны выбралі менавіта беларускую Акадэмію, сведчыць пра многае.

Міністр звярнуў увагу на створаную ў Беларусі сістэму ваенных факультэтаў на базе грамадзянскіх ВНУ, якая дае магчымасць выкарыстоўваць увесь патэнцыял вышэйшай школы краіны. Пры гэтым ён падкрэсліў, што мала ўзвесці будынак вышэйшай навучальнай установы і аснасціць яго ўсім неабходным, галоўнае — гэта педагагічныя кадры.

Юрый Жадобін таксама нагадаў, што ваенная школа Беларусі ўключае ў сябе і сістэму падрыхтоўкі лётчыкаў, якую ўдалося стварыць далёка не ўсім былым савецкім рэспублікам. Не так даўно ў Беларусі быў створаны вучэбны цэнтр для пілотаў, прычым у рэспубліцы выпускаюцца лётчыкі, якія ўжо маюць пэўны клас, тады як у савецкія часы пілот-навабранец напрацоўваў клас у час службы ў падраздзяленні.

Расійскі ваенна-прамысловы комплекс мае патрэбу ў беларускіх камплетуючых.

"Расійскі ваенна-прамысловы комплекс не можа зрабіць без Беларусі канчатковы прадукт", — сказаў міністр. Ён растлумачыў, што гэта датычыцца, напрыклад, танкаў. Менавіта на беларускіх прадпрыемствах ствараюцца сістэмы кіравання агнём для такой тэхнікі, уключаючы цеплавізары. Акрамя таго, прыцэлы для ўсіх узбраенняў, якія вырабляюцца ў Расіі, таксама пастаўляюцца з Беларусі. Гэта азначае, што Беларусь забяспечвае камплектуючымі не толькі тую тэхніку, якая стаіць на ўзбраенні расійскай арміі, але і ўсю пастаўляемую тэхніку з РФ.

Юрый Жадобін нагадаў, што менавіта на адным з прадпрыемстваў Барысава была асвоена мадэрнізацыя комплексу С-300. Мадэрнізаваныя комплексы ўжо даказалі сваю эфектыўнасць у ходзе нядаўніх вучэнняў на палігоне Ашулук (Расія). Таксама расійскімі калегамі высока ацэнены беларускія аўтаматызаваныя сістэмы кіравання войскамі.

У Беларусі актыўна вядзецца распрацоўка і выпрабаванне ўжо гатовых узораў беспілотных авіякомплексаў. Больш таго, у складзе Узброеных Сілаў ужо створана спецпадраздзяленне, якое будзе выкарыстоўваць гэту тэхніку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым учора на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ заявіў міністр абароны Юрый Жадобін, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У гэтым годзе адбыўся ўжо трэці выпуск факультэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика