Пінская гімназія №2 будзе выдаваць “шпрэх-дыпломы". 21.by

Пінская гімназія №2 будзе выдаваць “шпрэх-дыпломы"

24.09.2010 12:31 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пінская гімназія №2 атрымала права выдаваць спецыяльныя дыпломы сваім выпускнікам, якія вывучалі нямецкую мову. Такое права пацвердзіў каардынатар управы замежных школ Нямеччыны Рыхтар Лібкнэхт, які нядаўна гасцяваў у Пінску.

Атрымальнікі так званага “шпрэх-дыплому” змогуць без перашкод паступаць у нямецкія ВНУ. Замежныя партнёры перадалі новыя вучэбныя дапаможнікі для гімназіі. Апроч таго, неўзабаве тут будуць стажыравацца настаўнікі з Нямеччыны.

Варта адзначыць, што Пінск — адзіны раённы цэнтр у Беларусі, у якім можна атрымаць “шпрэх-дыплом”.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Атрымальнікі так званага “шпрэх-дыплому” змогуць без перашкод паступаць у нямецкія ВНУ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика