Беларусь трапіла на. 21.by

Беларусь трапіла на

24.09.2010 12:15 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь знаходзяцца на чацвёртым у Еўропе месцы па колькасці забойстваў сярод моладзі, паведамляе TUT.by.

Узровень смяротнасці ад гвалтоўных прычынаў ва ўзроставай групе 10-29 год — 6,3 на 100 тысяч чалавек. Такія лічбы прыводзяць у справаздачы аб перадухіленні гвалту і злачыннасці сярод моладзі. Дакумент падрыхтавала еўрапейскае рэгіянальнае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Эксперты вывучалі забойствы, якія адбываліся ў еўрапейскім рэгіёне ў 2004-2006 годзе.

Найвышэйшы ўзровень гвалтоўных смерцяў сярод моладзі зафіксаваны ў Расіі — 15,85 на 100 тысяч чалавек. Найменшы ўзровень такой смяротнасці ў Нямеччыне — 0,47 на 100 тысяч жыхароў. На ніжэйшых прыступках гэтага сумнага рэйтынгу апынуліся таксама Арменія і Аўстрыя. Усяго ж у справаздачы сабралі інфармацыю па 53 краінах.

Аўтары дакументу лічаць, што забойствы і гвалт сярод падлеткаў і моладзі ёсць вынікам нізкага ўзроўню жыцця насельніцтва. Такія злачынствы прыпадаюць збольшага на малазабяспечаныя слаі насельніцтва, прычым 4 з 5 загінулых — мужчыны.

Усяго ж у Еўропе штогод памірае гвалтоўнай смерцю болей за 15 тысяч чалавек ва ўзросце ад 10 да 29 год.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь знаходзяцца на чацвёртым у Еўропе месцы па колькасці забойстваў сярод моладзі, паведамляе TUT.by.Узровень смяротнасці ад гвалтоўных прычынаў ва ўзроставай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика