У Беларусі разбіўся самалёт МІГ-29
25.09.2010
—
Новости Общества
|
23 верасня ў час планавых палётаў разбіўся самалёт МІГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі. Інцыдэнт адбыўся каля 17 гадзін пры выкананні элементаў пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях. Экіпаж паветранага судна ў складзе лётчыка 1-га класа, камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі падпалкоўніка Сяргея Каваленкі і лётчыка 2-га класа, намесніка камандзіра авіяцыйнага звяна маёра Аляксандра Жыгайлы, прадухіляючы падзенне самалёта на населеныя пункты, адвёў машыну ў раён лясіста-балоцістай мясцовасці, дзе і адбылося крушэнне. Лётчыкі загінулі, да канца выканаўшы свой воінскі і прафесійны абавязак. Узбуджана крымінальная справа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 верасня ў час планавых палётаў разбіўся самалёт МІГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе...
|
|