ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
25.09.2010
—
Новости Общества
|
СМІ: Батурына пераводзіць сямейны бізнэс у Аўстрыю
Яшчэ два гады таму Батурына пачала прадпрымаць актыўныя крокі ў гэтым кірунку, заснаваўшы фонд у Вене, які дазваляе ёй плаціць падаткі ад дзейнасці ў сферы бізнэсу ў аўстрыйскі бюджэт. Летась яна набыла за 25 млн еўра шыкоўны гасцінічны комплекс у адным з найбагацейшых месцаў аўстрыйскіх Альп — Кітцбюэле, дзе любяць адпачываць рускія алігархі і прэм'ер Пуцін. Каб заваяваць добразычлівасць аўстрыйцаў і зменшыць крытычныя выбрыкі ў мясцовых СМІ ў адрас рускіх, Батурына і Лужкоў штогод бязвыплатна выдзяляюць мільёны еўра на правядзенне спартыўных мерапрыемстваў і культурных фэстаў у Ціроле. У пятніцу ўвечары стала вядома, што Алена Батурына падае ў суд на французскае выданне L'Express за артыкул. Прэзідэнт Ірана: за тэрактам 9/11 стаялі "некаторыя людзі з амерыканскага ўрада"Прамова у ААН Махмуда Ахмадзінежада прымусіла пакінуць залу паседжанняў прадстаўнікоў ЗША і іншых краін. Падчас свайго выступлення на пасяджэнні Генасамблеі ААН прэзідэнт Ірана закрануў тэму тэракту 9/11 і назваў тры версіі, якія, паводле яго меркавання, з'яўляюцца асноўнымі. У прыватнасці, ён выказаў здагадку, што за маштабным нападам стаялі "некаторыя людзі з амерыканскага ўрада", якія хацелі такім чынам "выратаваць ад падзення сусветную эканоміку..." Акрамя таго, ён адзначыў, што Вашынгтон выкарыстаў тэракт у якасці падставы для пачатку вайны ў Афганістане і Іраку. Пасля гэтых слоў залу пасяджэння пакінулі прадстаўнікі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і яшчэ некалькіх краін. Расія зняла пошліны на грэчку і бульбуПадкамісія ўрада Расіі па мытна-тарыфным рэгуляванні вырашыла часова адмяніць пошліны на ўвоз бульбы, капусты і грэчкі. Абнуленыя пошліны будуць дзейнічаць як мінімум шэсць месяцаў. Рашэнне было прынята з улікам зніжэння аб'ёмаў вытворчасці гэтай прадукцыі ў РФ з-за засухі гэтым летам. Страты часткова будуць папаўняцца менавіта за кошт імпарту. Абнуленне пошлін прывядзе да павелічэння замежных паставак. З пачатку года грэчка, паводле звестак Расстата, падаражэла прыблізна на 50 %, капуста на 66 %, бульба — больш як на 65 працэнтаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СМІ: Батурына пераводзіць сямейны бізнэс у Аўстрыю Жонка мэра Масквы Юрыя Лужкова, кіраўнік кампаніі "Інтэка" Алена Батурына паслядоўна пераводзіць свой...
|
|