Булка, Камка і Калдун. 21.by

Булка, Камка і Калдун

25.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэлеканал АНТ запрашае на "Кухню"

На кухні няма забароненых тэм: тут можна гаварыць пра ўсё і ўсіх. Узброіўшыся народным дэвізам, АНТ стварыла ўласную "Кухню" — гумарыстычнае скетч-шоу.

Весці новы праект стануць Георгій Калдун, Яўген Булка і Мікалай Камка. І як абяцаюць сцэнарысты, вядучыя ў кожным выпуску "Кухні" разам з гасцямі будуць абмяркоўваць пытанні і падзеі, актуальныя для Беларусі.

Тэма першага эфіру — прэзідэнцкія выбары. І запрошаны на яго... Яўген Крыжаноўскі, мастацкі кіраўнік тэатра "Хрыстафор". Дзевяць гадоў таму Крыжаноўскі сам збіраўся стаць кандыдатам у прэзідэнты, і нават сабраў дзеля гэтай мэты 42 тысячы подпісаў...

Пра тое, што было б, каб Крыжаноўскі ўсё-ткі стаў прэзідэнтам, герой сам падзеліцца з гледачамі, уявіўшы, як змянілася б жыццё беларусаў.

Шоу стартуе ў вячэрнім эфіры тэлеканала 26 верасня.

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэлеканал АНТ запрашае на "Кухню" На кухні няма забароненых тэм: тут можна гаварыць пра ўсё і ўсіх. Узброіўшыся народным дэвізам, АНТ стварыла ўласную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика