Беларускія пагранічнікі перашкодзілі бацьку незаконна вывезці дачку ў Аўстрыю. 21.by

Беларускія пагранічнікі перашкодзілі бацьку незаконна вывезці дачку ў Аўстрыю

25.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта.

Трыццацігадовы пасажыр, які вылятаў з 9-гадовай дачкой у Аўстрыю, на лініі пашпартнага кантролю ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прад'явіў фальшывы дакумент. Мужчыну і дзіця затрымалі для разбору. Хутка высветлілася, што затрыманы мае два грамадзянствы — Турцыі і Вялікабрытаніі. Дзяўчынка — яго родная дачка. Мужчына запэўніваў, што ён не ведае, дзе яго жонка, маці дзіцяці, паколькі яны даўно не сустракаліся і не жывуць разам.

Турэцкае пасольства ў Беларусі аператыўна прадаставіла затрыманым пасведчанні на вяртанне. Аднак высветлілася, што дзяўчынка таксама мае двайное грамадзянства — турэцкае і расійскае. Яна была ў вышуку праваахоўнымі органамі Расіі. Прадстаўнік Пасольства Расіі ў Беларусі прадаставіў копію заявы маці дзяўчынкі, жыхаркі Сергіева Пасада, аб знікненні дзіцяці, а таксама копію рашэння суда, згодна з якім бацька не меў права вывозіць дзіця з тэрыторыі Расіі без згоды маці.

Злоўлены на незаконным вывазе дзіцяці з тэрыторыі Расіі затрыманы заявіў, што два гады таму маці насільна вывезла дзіця з Англіі, дзе ён жыў з дачкой, і заявіў хадайніцтва аб сустрэчы з паслом Вялікабрытаніі. Гэта просьба была задаволена, аднак ніякія дакументальныя пацвярджэнні сказанаму прадастаўлены так і не былі. У разборы гэтага інцыдэнту ўдзельнічалі прадстаўнікі трох дыпламатычных місій — Турцыі, Расіі і Вялікабрытаніі.

За парушэнне правілаў перасячэння дзяржаўнай граніцы Беларусі затрыманы быў прызнаны парушальнікам рэжыму граніцы. У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам на яго накладзены штраф у памеры 20 базавых велічынь. У добраахвотным парадку ён дэпартаваны з Беларусі і на пяць гадоў пазбаўлены права ўезду ў рэспубліку. Дзяўчынка перададзена расійскаму боку для вяртання маці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта. Трыццацігадовы пасажыр, які вылятаў з 9-гадовай дачкой у Аўстрыю, на лініі пашпартнага кантролю ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика