Не ведаеце краiну? Пачнiце з малага
25.09.2010
—
Новости Общества
|
Прачытаў нататкi Юлi Бальшаковай «Чтобы любить Беларусь нашу милую» («Р» ад 18.09.2010) i хачу выказаць свае думкi. Цалкам згодны з аўтарам, асаблiва ў тым, што многiя беларусы не ведаюць сваёй краiны, мясцiн, дзе жывуць. У Мiнску працуе сучасны аэрапорт-2. Але я заўважыў, што госцi сталiцы ды i самi жыхары горада часта блытаюцца ў назвах: аэрапорт-1, якi ўжо амаль не працуе, альбо аэрапорт-2. А чаму б новы аэрапорт не назваць iмем якога-небудзь значнага дзеяча культуры? Напрыклад, iмем Янкi Купалы. Тады б гэты аб’ект меў нацыянальны каларыт. Ёсць жа ў Ерэване аэрапорт Звартнац, у Баку — iмя Гейдара Алiева, у Тэль-Авiве — iмя Бен-Гурыёна. Нават варшаўскi мiжнародны аэрапорт носiць iмя польскага кампазiтара i пiянiста Фрыдэрыка Шапэна. А мы чым горшыя? Хочацца, каб кожны госць нашай краiны, калi выходзiць на трап, адразу ж адчуваў, што ён прыляцеў на беларускую зямлю. А Янка Купала, дарэчы, любiў добрых сяброў, у сваiх вершах апяваў дружбу памiж народамi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прачытаў нататкi Юлi Бальшаковай «Чтобы любить...
|
|