Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі - 15 даляраў
15.10.2010 10:50
—
Новости Общества
|
Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 кастрычніка 2010 года склаў 0,4% эканамічна актыўнага насельніцтва. За верасень гэты паказчык не змяніўся. На працягу 2009 года назіралася ваганне ўзроўню беспрацоўя ад 0,4 да 0,5%, паведамілі ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. У службах занятасці на 1 кастрычніка было зарэгістравана 3.813 беспрацоўных. Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў верасні склаў 46,6 тыс. рублёў, у жніўні — 45 тыс. рублёў.У На часовую працу ў вольны ад вучобы час працаўладкавана 2.600 студэнтаў і школьнікаў. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі накіравана 1.759 беспрацоўных. У грамадскіх работах узялі ўдзел 2.945 чалавек, у тым ліку 2.047 беспрацоўных. Лік заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 кастрычніка склаў 18.763, у тым ліку для працоўных — 14.678. Пры пошуку працы да камп’ютарных інфарматараў звярнуліся больш за 257 тыс. чалавек, Паводле звестак камітэта, найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў сталіцы з’яўляюцца вадзіцелі аўтамабіляў (504 вакансіі), Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 кастрычніка 2010 года склаў 0,4% эканамічна актыўнага насельніцтва. За верасень гэты паказчык не змяніўся. ...
|
|