Радавыя Перамогі. “У пачатку вайны брат маёй бабулі Васіль Сільвестравіч КАСАБУЦКІ, прыкладна 1914—1917 года нараджэння, быў накіраваны на фронт з вёскі Камуна Любанскага раёна
16.10.2010
—
Новости Общества
|
Пасля перамогі прыйшло паведамленне, што ён прапаў без вестак. Можа, дзе захаваліся звесткі пра майго роднага чалавека? Міхаіл Васільевіч Маскальчук, Бераставіца”. “Шукаю звесткі пра бацьку Мікалая Сямёнавіча ХАРЫТОНАВА, 1905 года нараджэння, ураджэнца Касцюковіцкага раёна. У пачатку вайны пайшоў на фронт. Дзе загінуў — невядома. Вера Мікалаеўна Зяленкіна, Данецкая вобласць (Украіна)”. “Мой дзядзька Уладзімір Пятровіч КІЛЬЧЫЦКІ, 1919 года нараджэння, ураджэнец горада Быхава, па расказах бацькоў, перад вайной вучыўся ў ваенным вучылішчы ў Расіі і закончыў яго. Калі пачалася Вялікая Айчынная, з першых дзён пайшоў на фронт. Праязджаючы ў самым пачатку фашысцкай навалы праз Быхаў, забег развітацца з бацькамі. Далейшы лёс дзядзькі невядомы. Алена Мікалаеўна Максімаўцова, Быхаў”. “Адшукваю звесткі пра бацьку або месца пахавання роднага чалавека Паўла Рыгоравіча ВОЛКАВА, 1909 года нараджэння, які прапаў без вестак падчас Вялікай Айчыннай вайны. Надзея Паўлаўна Лебянкова, Гомельскі раён”. “У мяне на вайне загінулі два браты. Адзін, Канстанцін Паўлавіч Казловіч, 1926 года нараджэння, у 1945 годзе, яго магіла на тэрыторыі Польшчы. Другі брат Аляксей Паўлавіч КАЗЛОВІЧ, 1919 года нараджэння, быў прызваны ў армію ў 1940 годзе. Служыў у горадзе Куйбышаве Алтайскага краю. Пісьмаў атрымлівалі мала. Калі пачалася вайна, па некаторых звестках, ваяваў у танкавай часці ў раёне Вязьмы. Затым прапаў без вестак. Паведамлення не было. Дапамажыце даведацца, дзе магіла майго брата. Ганна Паўлаўна Вярцейка, Бярозаўскі раён”. “Родам мы з вёскі Заполле Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Мой брат Міхаіл Дзям’янавіч МАСАЛОВІЧ (на фота) вучыўся на лётчыка ў 1934—1935 гадах у горадзе Гомелі. Потым служыў у Заходняй Беларусі ў лётнай часці горада Кнышын, а перад вайной у горадзе Ломжа. Сям’ю іх, калі пачалася вайна, эвакуіравалі ў Оршу. У 1932 годзе ён пісаў сваёй цётцы ў Маскву, што яны адступілі і адлятаюць на паўднёвы фронт. Гэта была яго апошняя вестачка. Хутка прыйшло паведамленне, што ён прапаў без вестак. Другі мой брат Фёдар Дзям’янавіч МАСАЛОВІЧ у 1941 годзе праходзіў тэрміновую службу ў танкавых войсках у Баравусе-1 пад Віцебскам. Восенню мы чакалі яго дадому з арміі. 18 чэрвеня 1941 года нам прыйшло ад яго пісьмо з дарогі, што яны едуць на танках у горад Ліду, а праз некалькі дзён пачалася вайна. Пасля ад яго не было ніводнай вестачкі, а хутка прыйшло паведамленне, што брат прапаў без вестак. Можа, хто ведае што пра маіх братоў, ёсць яшчэ сярод жывых тыя, хто служыў разам з імі. З усёй сям’і я засталася адна. Пастаянна ўспамінаю маіх блізкіх, якіх страціла ў гады вайны Людміла Дзям’янаўна Комлева, Магілёўская вобласць”. “Шукаю звесткі пра брата Аляксея Яфрэмавіча КУЧЫНСКАГА, 1926 года нараджэння, ураджэнца вёскі Залессе Барысаўскага раёна. У 1943 годзе шаснаццацігадовым хлапчуком за сувязь з партызанамі яго схапілі фашысты. Знаходзіўся ў барысаўскай турме. А што сталася з ім далей, мы нідзе не можам даведацца. У архівах пра гэту турму нічога невядома. Можа, засталіся людзі, якія знаходзіліся разам з братам і ведаюць пра яго лёс? Аляксандра Яфрэмаўна Кучынская, Мінск”. “Хачу даведацца пра ваенны лёс свайго свёкра, а таксама дзе знаходзіцца яго магіла. Уладзімір Усцінавіч КАВАЛЕНКА, 1915 года нараджэння, жыхар горада Лепеля, быў малодшым сяржантам. Прапаў без вестак у чэрвені 1944 года. Валянціна Аляксееўна Каваленка, Мінск”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля перамогі прыйшло паведамленне, што ён прапаў без вестак. Можа, дзе захаваліся звесткі пра майго роднага чалавека? Міхаіл Васільевіч Маскальчук,...
|
|