.У абарачэнні новая манета
26.10.2010
—
Новости Общества
|
Нацыянальны банк Беларусі выпусціў учора ў абарачэнне памятныя манеты "Сярэдняя Прыпяць" серыі "Заказнікі Беларусі", паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Міхаіл Журавовіч.
Сярэбраная памятная манета выпушчаная наміналам 20 рублёў і мае пробу сплаву 925, масу 33,63 г, дыяметр 38,61 мм, а медна-нікелевая — намінал 1 рубель, масу 14,35 г. У цэнтры аверса манеты размешчана выява расліны сальвініі плывучай, у цэнтры рэверса — на фоне фрагмента возера і берага — рэльефная выява чарапахі. Манеты адчаканеныя на РДП "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага банка Рэспублікі Казахстан": сярэбраная — якасцю "пруф", медна-нікелевая — "пруф-лайк". Тыраж срэбнай і медна-нікелевай манет — па 3000 штук. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
.У абарачэнні новая манета Нацыянальны банк Беларусі выпусціў учора ў абарачэнне памятныя манеты "Сярэдняя Прыпяць" серыі "Заказнікі Беларусі",...
|
|