Каравай, з якім сустракаюць маладых, нельга кусаць і ламаць
26.10.2010
—
Новости Общества
|
Па-першае, стаўленне да хлеба заўсёды было асцярожнае. Хлеб нельга ламаць, кідаць, пераварочваць. Адкуль сёння з'явілася традыцыя кусаць ці ламаць хлеб на вяселлі, прыгаворваючы: "Хто больш адкусіў, той і галоўны ў сям'і!", невядома. Галоўны ў сям'і заўсёды быў муж. І не варта парушаць шматвяковыя асновы. Па-другое, адломваючы ці кусаючы хлеб, можна прасыпаць соль, што заўсёды было дрэннай прыкметай. Існуе толькі адно правільнае рашэнне: хлеб-соль тройчы пацалаваць і прыняць яго як першы і самы дарагі вясельны падарунак, які заўсёды сімвалізаваў доўгае шчаслівае сямейнае жыццё маладых. Гэты каравай маладая сям'я захоўвае ўсё жыццё, пераходзіць з ім з хаты ў хату, выпраўляе сына ў войска і г.д. А можа з'есці яго на працягу першага вясельнага тыдня, ні з кім не падзяліўшыся. Заўважым, што ў старажытнасці існаваў звычай ламаць рытуальны хлеб над галавой нявесты — як знак таго, што яна павінна страціць цнатлівасць і стаць жанчынай — прадаўжальніцай роду. Асана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па-першае, стаўленне да хлеба заўсёды было асцярожнае. Хлеб нельга ламаць, кідаць, пераварочваць. Адкуль сёння з'явілася традыцыя кусаць ці ламаць хлеб на...
|
|