Калі дзіця адно.... 21.by

Калі дзіця адно...

26.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы, маладая сям'я (дзіцяці 3 гады), жывём у прыватным доме, які дастаўся мужу ў спадчыну, стаім у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Улічваючы, што чакаць таго паляпшэння доўга, а дом стары і без элементарных зручнасцяў, мы вырашылі яго прадаць і, узяўшы крэдыт на агульных умовах, набыць сабе двухпакаёвую кватэру.

Ці зможам мы ў гэтым выпадку разлічваць на якую-небудзь дзяржпадтрымку?

Л. Г. г. Барысаў

г. Барысаў

Маладым сем'ям (сем'і, у якіх хоць бы адзін з сужэнцаў знаходзіцца ва ўзросце да 31 года або знаходзіўся ў такім узросце на дату прыняцця на ўлік з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў) можа быць аказана фінансавая падтрымка дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па няльготных крэдытах, атрыманых на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў. Яна, у адпаведнасці з Палажэннем, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2007 года № 585, выдзяляецца згодна з рашэннем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па пастаянным месцы жыхарства (месцы рэгістрацыі) крэдытаатрымальніка — пры нараджэнні першага дзіцяці (або наяўнасці аднаго няпоўнагадовага дзіцяці) у памеры 20 бюджэтаў пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, а пры нараджэнні другога дзіцяці (або наяўнасці дваіх няпоўнагадовых дзяцей) — 40 бюджэтаў пражытковага мінімуму.

(Для даведкі: бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ) зацвярджаецца штоквартальна. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2010 г. № 1131 ён устаноўлены ў памеры 274510 рублёў на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2010 г).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы, маладая сям'я (дзіцяці 3 гады), жывём у прыватным доме, які дастаўся мужу ў спадчыну, стаім у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Улічваючы, што чакаць таго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика