Кастрычнік і канцэрты. 21.by

Кастрычнік і канцэрты

26.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грамадска-культурная акцыя "Беларусь — гэта мы" падводзіць першыя вынікі. За паўгода па Беларусі прайшлі дзясяткі канцэртаў амаль ва ўсіх кутках краіны.

Кастрычніцкі тур першага этапу акцыі пад назвай "Майстры мастацтваў — землякам" распачынаўся ў Віцебску. Там выступаў Прэзідэнцкі аркестр Беларусі. Тураўскую зямлю ў рамках свайго гастрольнага тура наведаў Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі, а ў Брэсце з канцэртам выступіў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр. Народныя артысты Беларусі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч выступалі ў пачатку кастрычніка ў Слуцку, а заслужаная артыстка Беларусі Галіна Паўлёнак з канцэртам прыязджала ў аграгарадок "Капаткевічы" Петрыкаўскага раёна.

22 кастрычніка ў Нясвіжы адбылося выступленне беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", а 31 кастрычніка ў Драгічын завітае заслужаная артыстка Беларусі Іна Афанасьева.

21 кастрычніка ў польскім Гданьску адбыўся канцэрт упраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама пад кіраўніцтвам Льва Карпенкі. Канцэрт стаўся заключнай часткай акцыі "Беларусь — гэта мы", якая паралельна з Беларуссю праходзіла ў польскім Памор'і.

— Гэтая акцыя — цудоўная магчымасць быць разам з нашымі слухачамі, — падзяліўся ўражаннямі Аляксандр Ціхановіч. — Калі ёсць натхняльны парыў і можна сказаць: "Беларусь — гэта мы". Мы ўжо далі два канцэрты ў Слуцку і Кобрыне — залы былі поўныя, што вельмі парадавала. Акрамя любімых народам "Малінаўкі", "Завірухі", "Цыганкі" выконвалі і новыя песні, іх публіка таксама сустрэла вельмі цёпла.

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадска-культурная акцыя "Беларусь — гэта мы" падводзіць першыя вынікі. За паўгода па Беларусі прайшлі дзясяткі канцэртаў амаль ва ўсіх кутках краіны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика