Небяспека анальгіну: даследаванні працягваюцца
28.10.2010
—
Новости Общества
|
У адной з расійскіх публікацый тамтэйшы спецыяліст адмоўна выказаўся адносна анальгіну. Маўляў, не прымайце яго ніколі. Знаўца сцвярджае, што ў большасці развітых краін гэты прэпарат даўно не выкарыстоўваюць, а ў нашых шыротах ва ўсім вінаватая фармацэўтычная мафія. Галоўны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Беларусі па клінічнай фармакалогіі, дацэнт кафедры клінічнай фармакалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ларыса ГАЎРЫЛЕНКА пагадзілася адказаць на некалькі актуальных у гэтым сэнсе пытанняў. — Ці сапраўды ў развітых краінах не прадаюць анальгін? — Дзеючым рэчывам анальгіну з'яўляецца метамізол натрыю. У розных краінах выкарыстоўваюць розныя варыянты назвы актыўнага рэчыва — метамізол, метамізол натрыю, дыпірон. Метамізол быў сінтэзаваны нямецкім хімікам Людвігам Кнорам у 1920 годзе, і з 1922 года яго вытворчасць распачала фармацэўтычная кампанія Hоесhst. Анальгізуючае і гарачкапаніжальнае дзеянні метамізолу даказаныя ў шматлікіх даследаваннях і не выклікаюць сумненняў.
Такім чынам, звесткі пра бяспеку метамізолу па-ранейшаму не дазваляюць прыйсці да канчатковай высновы пра яго выкарыстанне. Клінічныя даследаванні як эфектыўнасці, так і бяспекі метамізолу, у тым ліку ў параўнанні з плацэба і іншымі ненаркатычнымі анальгетычнымі сродкамі, працягваюцца. — Пры якіх станах, захворваннях паказаны прэпарат? — Метамізол — міжнародная непатэнтаваная назва — з'яўляецца вытворчай піразалону. Аказвае гарачкапаніжальнае, анальгетычнае і слабае супрацьзапаленчае дзеянне. Паказаннямі да прымянення з'яўляюцца болевы сіндром рознага генезу — ныркавая і жоўцевая коліка, неўралгіі, міялгіі, пры траўмах, апёках, пасля аперацый, пры галаўным, зубным болі; ліхаманкавы сіндром — інфекцыйна-запаленчыя захворванні, посттрансфузійныя ўскладненні. Прымяняюць як у якасці монакампанентнага сродку, так і ў складзе камбінаваных лекавых сродкаў — напрыклад, у камбінацыі са спазмалітычнымі, мясцоваанестэзуючымі, антацыднымі, транквілізуючымі сродкамі. Вось некаторыя гандлёвыя назвы прэпаратаў, якія ўтрымліваюць у якасці асноўнага дзеючага кампанента метамізол: анальгін, анальгін-дарніца, анальгін хінін, анальгін-КМП, антыгрыпін-анві, баралгін М, бруналгін, бенальгін, дыпірон, аптальгін-тэва, пенталгін, седал-М, седальгін-неа, спазмалгон, тэмпалгін. — Якія існуюць проціпаказанні? — Проціпаказаннямі да ўжывання з'яўляюцца гіперадчувальнасць, прыгняценне кроватварэння — агранулацытоз, цытастатычная або інфекцыйная нейтрапенія, ныркавая і пячонкавая недастатковасць, спадчынная гемалітычная анемія, звязаная з дэфіцытам глюкоза-6-фасфатдэгідрагеназы, бранхіяльная астма, індуцыраваная прыёмам ацэцілсаліцылавай кіслаты (аспірынам), анемія, лейкапенія, цяжарнасць, асабліва ў першым трыместры і ў апошнія 6 тыдняў, у час лактацыі. Пры лячэнні дзяцей да 5 гадоў і хворых, якія атрымліваюць цытастатыкі, прыём метамізолу павінен праводзіцца толькі пад кантролем урача. Непераноснасць сустракаецца рэдка, аднак пагроза развіцця анафілактычнага шоку пасля ўнутрывеннага ўвядзення адносна вышэйшая, чым падчас ужывання ва ўнутр. У хворых на атапічную бранхіяльную астму і палінозы павышаная рызыка развіцця алергічных рэакцый. На фоне прыёму метамізолу магчымае развіццё агранулацытозу, таму пры з'яўленні нематываванага ўздыму тэмпературы, дрыжыкаў, боляў у горле, цяжкасці з глытаннем, стаматыту, а таксама пры развіцці з'яў вагініту або практыту неабходна тэрмінова адмяніць прэпарат. Пры працяглым ужыванні неабходна кантраляваць карціну перыферычнай крыві. Недапушчальна выкарыстоўваць метамізол для зняцця вострых боляў у жываце да высвятлення прычыны. На фоне лячэння магчыма афарбоўванне мачы ў чырвоны колер, што не мае значэння. — Якія сучасныя, палепшаныя аналагі прыходзяць на змену анальгіну? — У Беларусі зарэгістраваная досыць вялікая колькасць лекавых сродкаў, якія валодаюць гарачкапаніжальным, анальгезуючым і супрацьзапаленчым дзеяннем. Выбар эфектыўнага і бяспечнага лекавага сродку ў канкрэтнай клінічнай сітуацыі — лячэнне хранічнага захворвання або купіраванне сіндрому, лячэнне дарослага пацыента або дзіцяці, пацыента з абцяжараным алергалагічным або фармакалагічным анамнезам, спадарожнымі захворваннямі і інш. — за ўрачом. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адной з расійскіх публікацый тамтэйшы спецыяліст адмоўна выказаўся адносна анальгіну. Маўляў, не прымайце яго ніколі. Знаўца сцвярджае, што ў большасці развітых... |
|