«Мядзведзь, у бярлогу!»
12.11.2010
—
Новости Общества
|
У народзе існуе павер'е, што на гэтыя лістападаўскія дні прыпадае заляганне мядзведзяў на спячку. "На Марціна мядзведзь кладзецца ў бярлогу" — сведчыць старажытны славянскі земляробчы каляндар. Паводле Чырвонай кнігі, куды занесены гэты від драпежнікаў, у Беларусі водзіцца каля 100-110 касалапых. Лес нарэшце стаў спакойны, і нажыраваўшы зімовы запас, мішкі могуць спакойна адпачываць да канца лютага — пачатку красавіка. А вось мядзведзіца Машка (на фотаздымку), якая шмат гадоў жыве ў паляўнічай гаспадарцы "Літусава", чарговую зіму зноў правядзе ў клетцы. Затое ёй гарантаваная смачная і шчодрая ежа... Сенненскі раён.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У народзе існуе павер'е, што на гэтыя лістападаўскія дні прыпадае заляганне мядзведзяў на спячку. "На Марціна мядзведзь кладзецца ў бярлогу" — сведчыць...
|
|