Справу Байковай перадалі ў суд
25.11.2010 17:05
—
Новости Общества
|
Матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да старшага следчага па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры Святланы Байковай накіраваныя ў Вярхоўны суд. Як стала вядома БелаПАН, гэта адбылося 23 лістапада. Цяпер Вярхоўнаму суду неабходна вызначыць падследнасць крымінальнай справы ў дачыненні да работніка Генпракуратуры. Байкова абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку па артыкуле 399 (незаконнае вызваленне ад крымінальнай адказнасці) і 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Святлана Байкова была затрыманая супрацоўнікамі КДБ 25 лютага на працоўным месцы па падазрэнні ў перавышэнні ўлады. Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз Вярхоўнаму суду трэба будзе вызначыць падследнасць крымінальнай справы ў адносінах да працаўніка Генпракуратуры.
|
|