Ад заробкаў і да пенсій
15.12.2010
—
Новости Общества
|
15 снежня міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна правядзе прамую тэлефонную лінію, удзел у якой змогуць прыняць усе грамадзяне Беларусі, пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведаміла прэс-сакратар міністэрства Варвара Александровіч. "Прамая лінія" пройдзе з 10.00 да 11.30 па тэлефоне міністэрства (017) 306 37 95. Аднак з улікам магчымай вялікай колькасці пытанняў прынятае рашэнне: у гэты ж час звароты будуць прымацца і праз сайт www.mіntrud.gov.by (раздзел "Інтэрактыўныя канферэнцыі"). Пажадана пры адпраўцы электроннага звароту ўказваць у ім імя, імя па бацьку, месца жыхарства, а таксама месца працы або вучобы. У міністэрстве запэўнілі: канкрэтныя звесткі аб месцы жыхарства, працы або вучобы ў адкрытым доступе на сайце размяшчацца не будуць. Сяргей ГРЫБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 снежня міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна правядзе прамую тэлефонную лінію, удзел у якой змогуць прыняць усе грамадзяне Беларусі,...
|
|