ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

15.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Баварскія вяскоўцы паставілі пад пагрозу Алімпійскія гульні ў Мюнхене

59 баварскіх вяскоўцаў і зямельных уласнікаў з Гарміш-Партэнкірхена катэгарычна адмовіліся саступаць свае ўчасткі зямлі пад пляцоўкі для спартовых аб'ектаў, якія нямецкія ўлады плануюць уладкаваць да зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года, паведамляе Suеddеutsсhе Zеіtung.

Вяскоўцы і зямельныя ўласнікі адправілі ліст у канцылярыю прэм'ер-міністра Баварыі Хорста Зеехофера, у якім афіцыйна пазначылі сваю пазіцыю. Яны таксама запатрабавалі ад Мюнхена да 22 снежня адклікаць сваю заяўку на правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў.

У адваротным выпадку вяскоўцы маюць намер напрамую звярнуцца ў Міжнародны алімпійскі камітэт і апавясціць яго кіраўніцтва, што яно не можа разлічваць на іх зямельныя ўчасткі пры планаванні правядзення спартовых спаборніцтваў. Заяўка Мюнхена на правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў апынулася пад пагрозай.

Як адзначае SZ, згаданыя ўчасткі зямлі, у прыватнасці, размяшчаюцца ў зоне фінішу знакамітага горналыжнага спуску "Кандагар", побач з лыжным стадыёнам у Гудыбергу і трасай у Хаўсбергу. Усе зямельныя ўчасткі знаходзяцца ў межах так званай зоны бяспекі вакол алімпійскіх аб'ектаў, якую МАК патрабуе перадаць у сваё распараджэнне.

Расіяне засумняваліся ў тандэме?

Колькасць расіян, якія не здолелі падчас апытання грамадскай думкі ацаніць эфектыўнасць працы Уладзіміра Пуціна і Дзмітрыя Мядзведзева, за год вырасла на восем адсоткаў. Гэтыя звесткі зафіксаваны ў апытанні УЦДГД, праведзеным у жніўні і верасні.

У 2009 годзе тых, хто не вызначыў сваё стаўленне да тандэму, было 13 адсоткаў. У 2010 годзе не змог адказаць на гэта пытанне ўжо 21 адсотак апытаных.

За год таксама скарацілася колькасць расіян, якія лічаць сумеснае кіраўніцтва краінай Пуціным і Мядзведзевым эфектыўным — з 64 адсоткаў да 60 адсоткаў. "Вельмі эфектыўным" тандэм назвалі 10 адсоткаў рэспандэнтаў (у 2009 годзе — 15 адсоткаў).

Разам з тым колькасць тых, хто лічыць кіраўніцтва Расіі неэфектыўным, таксама скарацілася — з 23 да 19 адсоткаў.

67 адсоткаў расіян лічаць, што тандэм носіць доўгатэрміновы характар, і не бачаць прычын, якія маглі б яго хуткім часам разбурыць. 15 адсоткаў бачаць саюз Пуціна і Мядзведзева ўнутрана нетрывалым і лічаць, што эканамічныя і палітычныя праблемы канчаткова разбураць яго на працягу хуткага часу.

Пульт ад тэлевізара — галоўная прычына сварак на Каляды

Галоўнай прычынай сварак падчас зімовых свят апынуўся пульт ад тэлевізара. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, у якім прынялі ўдзел каля дзвюх тысяч жыхароў ЗША, паведамляе NеwsLіtе.

Удзельнікі сацыялагічнага даследавання прызналіся, што пытанне валодання пультам у той час, калі па тэлевізары ідуць разнастайныя калядныя праграмы, паўстае ў іх сем'ях часцей і вастрэй за ўсё. На другім месцы апынуліся канфлікты, звязаныя са стрэсам у сувязі са стомленасцю і занепакоенасцю жонкі і маці за калядную вячэру. Трэцяй прычынай сварак у святы названа тая акалічнасць, што дзеці не жадаюць дапамагаць на кухні маці.

У Маскве чакаюць працягу "Манежнай"

Агрэсіўна настроеная моладзь можа ўчыніць новыя пагромы ў Маскве, падобныя таму, што адбыўся 11 снежня на Манежнай плошчы. Міліцыя правярае інфармацыю пра магчымыя масавыя вулічныя акцыі ў сераду, у тым ліку каля гандлёвага цэнтра "Еўрапейскі" на плошчы Кіеўскага вакзала, а таксама побач з Курскім вакзалам і на станцыях метро.

З'явіліся чуткі, быццам у Маскву з Каўказа накіроўваюцца агрэсіўныя малойчыкі, ахвотнікі адпомсціць нацыяналістам. Зрэшты, паўторы пагромаў і масавых боек чакалі і ў панядзелак: цэнтр Масквы быў "зачышчаны", але, на шчасце, нічога так і не здарылася. Шматлікія сайты і форумы, як фанацкія, так і прадстаўнікоў дыяспар, заклікаюць не паддавацца на правакацыі радыкалаў і не займацца распальваннем міжэтнічнай варожасці.

"Шматлікія нефармальныя і неафіцыйныя сайты запоўнены інфармацыяй пра тое, што 15 снежня ў горадзе могуць прайсці чарговыя акцыі, арганізаваныя радыкальнымі рухамі. У сілавых структурах выдатна ведаюць пра гэта і правяраюць праўдзівасць гэтай інфармацыі", — паведамілі крыніцы ў праваахоўных органах.

Паводле іх слоў, ёсць заклікі, звернутыя да жыхароў каўказскага рэгіёна, пра тое, каб яны ўзбройваліся. Гэтая інфармацыя правяраецца, праводзяцца аператыўныя мерапрыемствы. Для прадухілення магчымых правакацый з боку радыкалаў падраздзяленні сістэмы МУС знаходзяцца ў павышанай гатоўнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Баварскія вяскоўцы паставілі пад пагрозу Алімпійскія гульні ў Мюнхене 59 баварскіх вяскоўцаў і зямельных уласнікаў з Гарміш-Партэнкірхена катэгарычна адмовіліся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика