АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

15.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебскай вобласці цягнік збіў гужавую павозку. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 13 снежня паблізу ад станцыі Старое Сяло. Жывёлавод мясцовага СВК — 22-гадовы жыхар Шумілінскага раёна — на павозцы выехаў на пераезд на забараняльны сігнал святлафора. Павозка сутыкнулася з цягніком Полацк-Масква. Чалавек застаўся жывы, конь загінуў. Цягнік не затрымаўся. Падчас разбіральніцтва высветлілася, што жывёлавод быў п'яны.

Незадаволены пакупнік ледзь не задушыў касіра. Справа аб злосным хуліганстве распачата ў Заводскім РУУС Мінска ў дачыненні да 44-гадовага мінчаніна. Пасля добрага застолля мужчына адправіўся ў адзін з магазінаў па вуліцы Красіна. Набраўшы ў кошык прадуктаў, ён падышоў да касы, аднак дзяўчына-прадавец тым часам пералічвала грошы, таму парэкамендавала звярнуцца да іншага тэрмінала. Гэтыя словы раззлавалі нецвярозага пакупніка. Ён стаў патрабаваць, каб яго абслужылі менавіта ў гэтай касе, пасля чаго накінуўся на прадаўца і стаў душыць яе. Дзяўчына пачала крычаць, а яе калегі выклікалі міліцыю. Пасля прыезду міліцыянераў хуліган накінуўся і на іх.   ПОЎНЫ АБЗАЦ  У брытанскіх крамах з'явіліся навагоднія елкі-палавінкі. Дрэвы прадаюцца ў разрэзаным папалам вертыкальна — ад вершалінкі да асновы — выглядзе. Такім чынам вытворцы і спажыўцы адрэагавалі на перыяд фінансавых цяжкасцяў і жорсткай эканоміі, што перажывае краіна. Елкі, у асноўным, штучныя. Іх кошт — каля 20 фунтаў стэрлінгаў (30 долараў ЗША). Гэтая сума складае якраз палову кошту цэлай сінтэтычнай прыгажуні. Такія елкі маюць яшчэ адну перавагу — яны займаюць менш месца і таму карыстаюцца ўстойлівым попытам.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У брытанскіх крамах з'явіліся навагоднія елкі-палавінкі. Дрэвы прадаюцца ў разрэзаным папалам вертыкальна — ад вершалінкі да асновы — выглядзе. Такім чынам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика