"Для вяскоўца дзённы стацыянар — выйсце. Але давайце вернем для пацыентаў бясплатнае забеспячэнне ўсім неабходным". 21.by

"Для вяскоўца дзённы стацыянар — выйсце. Але давайце вернем для пацыентаў бясплатнае забеспячэнне ўсім неабходным"

15.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іосіф Браніслававіч Пілінко пражывае ў аграгарадку Гуды Лідскага раёна. На "гарачую лінію" газеты ён звярнуўся не столькі з мэтай проста атрымаць адказ на сваё пытанне — ён яго і без таго ведае, бо размаўляў на гэтую тэму і з мясцовымі ўрачамі, тэлефанаваў ва ўпраўленне аховы здароўя аблвыканкама і нават у Міністэрства аховы здароўя. Кажа, што вельмі хацеў давесці сутнасць праблемы да ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу, але, на жаль, не змог дазваніцца. Таму Іосіф Браніслававіч папрасіў "Звязду" выступіць у якасці своеасаблівага рупара: каб данесці да чыноўнікаў, як ён упэўнены, не толькі ўласнае набалелае, а праблему вельмі многіх, найперш вясковых людзей. Гаворка ідзе пра пацыентаў дзённых стацыянараў, што павінны аплачваць лекі (і не толькі іх) за ўласныя сродкі.

— Я — інвалід ІІ групы, таму павінен часта бываць у бальніцы: каб прайсці планавыя медыцынскія агляд і лячэнне. Да 2008 года ўсё было добра. У бальніцы ўсё было бясплатным, у тым ліку і харчаванне, і ў дзённым стацыянары пры бальніцы таксама. А потым пацыентаў у аддзяленнях дзённага знаходжання перасталі забяспечваць бясплатнымі лекамі. Больш за тое, акрамя аплаты транспарту — гэта актуальна зноў жа найперш для вяскоўца, цяпер ты сам сябе павінен забяспечваць ці не ўсім патрэбным: і харчаваннем, і пасцельнай бялізнай з ручніком, і тымі ж лекамі, — расказваў Іосіф Браніслававіч.

Далей ён гаварыў, што вясковы чалавек — не гараджанін: у бальніцу проста так не ляжа. Чаму? Таму што часта і жывёлу якую на падворку трымае, ды і многія папросту, асабліва адзінокія, баяцца пакідаць хаты без нагляду. А дзённы стацыянар — гэта выйсце.

— Раніцай устану, жывёлу пакармлю і — на працэдуры. Потым дадому, — тлумачыў далей заяўнік. — Транспартныя выдаткі, вядома ж, б'юць па кішэні, але ўсё адно вяртацца трэба. А тут яшчэ і за ўсё астатняе трэба грошы аддаваць. Мясцовыя ўрачы кажуць, што варта было б вярнуцца да ранейшага бясплатнага забеспячэння пацыентаў дзённых стацыянараў, але самастойна нешта змяніць не маюць права. Задаваў гэтае пытанне і прадстаўнікам Міністэрства аховы здароўя. Тыя ў размове таксама не аспрэчвалі, што варта было б нешта змяніць. Толькі казалі, што гэта павінна быць па ініцыятыве знізу — ад нас, пацыентаў тых самых дзённых стацыянараў. Я ж упэўнены, што гэта многіх закранае. Таму і прашу "Звязду" выканаць просьбу — давесці афіцыйна да ведама міністэрства зварот вярнуць ранейшае бясплатнае забеспячэнне.

Р.S. <І>"Звязда" спадзяецца атрымаць адказ з Міністэрства аховы здароўя: ці плануюцца якія змены для насельніцтва, пра што гаварыў чытач, пры лячэнні ў аддзяленнях дзённага знаходжання?

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іосіф Браніслававіч Пілінко пражывае ў аграгарадку Гуды Лідскага раёна. На "гарачую лінію" газеты ён звярнуўся не столькі з мэтай проста атрымаць адказ на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика