АБЗАЦ
23.12.2010
—
Новости Общества
|
Пяцярых міліцыянераў пакараюць за "яечню" на Вечным агні. Упраўленнем грамадскай бяспекі МУС Украіны ў Кіеве да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 5 супрацоўнікаў Пячорскага райупраўлення сталічнай міліцыі, з якіх двое звольненыя — за неналежнае рэагаванне на парушэнне грамадскага парадку каля помніка "Вечная Слава". Як паказала службовае расследаванне, падчас патрулявання каля помніка загінулым воінам міліцыянеры заўважылі чатырох невядомых, якія спрабавалі прыгатаваць ежу на Вечным агні, а свае дзеянні фіксавалі на відэакамеру. Вартавыя парадку правялі гутарку з парушальнікамі, і тыя пакінулі тэрыторыю парку. Аднак праз некаторы час усе ўдзельнікі акцыі вярнуліся і працягвалі смажыць на Агні яечню і сасіскі. Па падазрэнні затрыманая 32-гадовая кіяўлянка, адна з удзельніц падзеі. Яна знаходзіцца пад вартай, заведзеная крымінальная справа аб хуліганцтве. Голы каханак замерз на балконе. У Яўрэйскай аўтаномнай вобласці завялі справу па факце смерці жыхара Бірабіджана, якога зачыніў на балконе яго раўнівы сваяк. Цела голага чалавека, які памёр ад агульнага пераахаладжэння, выявілі на балконе аднаго са шматпавярховых дамоў. Як выявілася, мужчына прыйшоў у госці да свайго сваяка. Пакуль той знаходзіўся ў душы, госць стаў аказваць актыўныя знакі ўвагі яго сяброўцы. Гаспадар выйшаў з ваннай і застаў сваяка за заляцаннямі. У парыве рэўнасці ён зняў з госця адзенне і выпіхнуў яго на балкон. На вуліцы было каля 20 градусаў марозу, пацярпелы быў нецвярозы, паклікаць на дапамогу не змог, а таму замерз. У гэты час гаспадар, забыўшыся на сваяка, якога выпіхнуў на балкон, заснуў. Заведзена справа, раўніўцу пагражае да 3-х гадоў турмы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Голы каханак замерз на балконе. У Яўрэйскай аўтаномнай вобласці завялі справу па факце смерці жыхара Бірабіджана, якога зачыніў на балконе яго раўнівы сваяк. Цела...
|
|