ВУП за 11 месяцаў вырас на 7,2 працэнта. 21.by

ВУП за 11 месяцаў вырас на 7,2 працэнта

23.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле звестак Мінэканомікі, тэмп росту валавога ўнутранага прадукту Беларусі за 11 месяцаў гэтага года склаў 107,2 працэнта да ўзроўню студзеня—лістапада леташняга года. У параўнанні са студзенем—кастрычнікам 2010 года адзначаны прырост на 0,4 працэнта.

Прырост да ўзроўню дзесяці месяцаў абумоўлены больш высокімі тэмпамі росту ў студзені—лістападзе базавых галін: прамысловасць (110,6 працэнта супраць 110,5 у студзені—кастрычніку), сельская гаспадарка (адпаведна 102 і 100,7 працэнта), будаўніцтва (аб'ём будаўніча-мантажных работ — 117,2 і 116), а таксама далейшай актывізацыяй на спажывецкім рынку краіны. Рознічны тавараабарот павялічыўся на 17,1 працэнта. Тэмп росту рэалізацыі платных паслуг насельніцтву праз усе каналы рэалізацыі ў студзені—кастрычніку гэтага года забяспечаны на ўзроўні 109,8 працэнта да мінулагодніх студзеня—кастрычніка. Вытворчасць спажывецкіх тавараў у краіне таксама расце: у студзені—лістападзе яна дадала 12,8 працэнта, у тым ліку харчовых — 11,1  працэнта, нехарчовых спажывецкіх тавараў — 15.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак Мінэканомікі, тэмп росту валавога ўнутранага прадукту Беларусі за 11 месяцаў гэтага года склаў 107,2 працэнта да ўзроўню студзеня—лістапада...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика