Сена заменена
23.12.2010
—
Новости Общества
|
На "гарачую лінію" чацвёртага Усебеларускага народнага сходу паступіў зварот ад жыхаркі пасёлка Радашковічы Мінскага раёна пенсіянеркі, інваліда 3 групы Ганны Пяткевіч. Яна расказала, што трымае 4 кароў і штогод здае дзяржаве па 10 тон малака. Прасіла дапамагчы вырашыць пытанне замены 3 рулонаў няякаснага сена, якое ёй прывёз мясцовы СВК імя Я. Купалы. Сена аказалася гнілым, а старшыня СВК адмовіўся яго замяніць. Як патлумачыў нашаму журналісту сам кіраўнік СВК імя Я. Купалы Іван ВЯРЭНІЧ, сёння пытанне Ганны Аляксандраўны вырашана, сена заменена. — Я на гэтай пасадзе працую ўсяго 3 месяцы, — патлумачыў Іван Арсеньевіч. — Яшчэ не да канца разабраўся ў сітуацыі з забеспячэннем сенам. Магу сказаць, што ў наступным годзе мы крыху зменім сістэму: будзем заключаць з насельніцтвам дагаворы і выдаваць сена за здадзеных цялят: на кожны кілаграм жывой вагі — тону сена, тону саломы і кілаграм зерня. Генпракурор пагадзіўся з рашэннем судаЯшчэ адзін зварот на "прамую лінію" паступіў ад жыхаркі пасёлка Лошніца Барысаўскага раёна Наталлі Мазоль. Яна заявіла, што другі год звяртаецца ў Лошніцкі сельвыканкам з просьбай выдзеліць ёй 3 соткі зямлі для "вырошчвання кветак, узвядзення клумбаў і іншых патрэб". Пры доме ўжо ёсць 25 сотак зямлі. Не дачакаўшыся станоўчага рашэння, Мазоль запісалася на прыём да губернатара Мінскай вобласці. — На самай справе ў грамадзянкі не 25, а 56 сотак зямлі каля жылога дома (дакладней дачы) па вуліцы Камсамолькая, 74А ў пасёлку Лошніца, — патлумачыў сітуацыю старшыня Лошніцкага сельскага выканаўчага камітэта Алег КАЖАМЯКІН. — 25 сотак — для абслугоўвання і будаўніцтва жылога дома, астатнія — для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Ні сама жанчына, ні яе муж нідзе афіцыйна не працуюць. У мінулым годзе ў райвыканкам на іх паступіла скарга, што на грамадскай тэрыторыі ля дарогі, якая служыць праездам да зямельных участкаў жыхароў вуліцы Камсамольская, Наталля з мужам пабудавалі агароджу даўжынёй 23 метры і вышынёй 2,2 метра, а таксама ўзвялі эстакаду. — У іх там клумбы разведзены, кветкі высаджаны, — дадаў Алег Кажамякін. — Малайцы, у гэтым плане ніякіх пытанняў. Але пабудова агароджы і эстакады была самавольная, не ўзгодненая. А землі — грамадскія, сельскага Савета. Я выдаў ім некалькі прадпісанняў на знос, але ніякай рэакцыі не дачакаўся. Папярэдзіў: вы перашкаджаеце праезду, людзі з-за вас не могуць на свае агароды ні гной падвезці, ні камбайн прыгнаць. У рэшце рэшт склаў пратакол за самавольнае будаўніцтва (паводле артыкула 21.12 Кодэкса Рэспублікі Беларусь адміністрацыйных правапарушэннях,) і накіраваў у суд. Раённы суд прыняў рашэнне і аштрафаваў іх на 20 базавых велічынь. Пасля рашэння суда, у маі, я зноў выдаў Наталлі Мазоль і яе мужу прадпісанне аб зносе. Яны зноў яго праігнаравалі. У жніўні на пасяджэнні сельвыканкама мы прынялі рашэнне даручыць Лошніцкаму ЖКГ правесці дэмантаж самавольна пабудаванай агароджы і эстакады, што і было зроблена ў лістападзе (звернем увагу, што асабістая тэрыторыя Наталлі Мазоль — 56 сотак — па-ранейшаму агароджана). Пасля гэтага незадаволеная Наталля Мазоль была на прыёме ў Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь падчас правядзення ім прыёму грамадзян у горадзе Барысаве. Аднак ён пагадзіўся з рашэннем суда. Тады яна запісалася на прыём да старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуры. — Жанчына некалькі разоў пісала заяву даць ёй гэтыя соткі для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, але мы ёй тлумачылі, што дарогу для гэтых мэт выкарыстоўваць нельга. А дэкаратыўную агароджу ўвогуле можна ставіць толькі пры ўзгадненні з архітэктурнай службай раёна. Мы — сельвыканкам — нічога не парушылі і дзейнічалі выключна ў рамках існуючага заканадаўства. Я чатыры гады працую, яшчэ ні з кім не вёў такой актыўнай перапіскі, як з Наталляй Мазоль. Мы неаднойчы сустракаліся і размаўлялі з самой Наталляй і з яе мужам, выязджалі з камісіяй. Былі ў іх і галоўны архітэктар, і галоўны землеўпарадчык. У Наталлі і яе мужа ёсць жаданне выкарыстоўваць у прыватных мэтах грамадскія землі, неабходныя для праезду, абгарадзіць іх, што будзе перашкаджаць іншым, падсумаваў у канцы размовы старшыня. Ім прапаноўвалі выдзеліць соткі ў іншым месцы, але Наталлі з мужам патрэбны менавіта гэтыя. Таіса ВАСІЛЬЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На "гарачую лінію" чацвёртага Усебеларускага народнага сходу паступіў зварот ад жыхаркі пасёлка Радашковічы Мінскага раёна пенсіянеркі, інваліда 3 групы...
|
|