Арцём Лябедзька: «Падзеі тае начы былі самыя жудасныя». 21.by

Арцём Лябедзька: «Падзеі тае начы былі самыя жудасныя»

23.12.2010 11:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярод затрыманых у ноч з 19 на 20 снежня быў ліаэр АГП Анатоль Лябедзька. Яго затрымалі ва ўласнай кватэры, а 2.00 ночы, папярэдне выламаўшы дзьверы. Пра гэта паведамляе сын Анатоля, 25-гадовы Арцём Лябедзька:

«За 14 гадоў мы бачылі дастаткова шмат, аднак падзеі, якія адбываліся цягам тае ночы былі самымі жудасныя з таго часу, як бацька пайшоў у апазыцыю. Дзьверы яны выбівалі нейкім ломам цягам 40 хвілін. Пры гэтым, за дзьвярыма ўвесь час былі чутныя мацюкі і пагрозы. Калі яны выбілі дзьверы, то адзін з супрацоўнікаў міліцыі, калі іх можна гэтак назваць, сказаў, што зараз дастане пісталет.

На гэта бацька сказаў, што даставай — і толькі тады яны замаўчалі і проста скруцілі яго і павалаклі.

Калі яны выцягвалі бацьку з пад’езду, то падбегла Валянціна Палевікова і Аляксандар Дабравольскі і спрабавалі гэтаму перашкодзіць. Натуральна, што гэта ў іх не атрымалася, бо людзей у цывільным было шмат, чалавек дзесяць, і яны пагрузілі ў мікрааўтобус вельмі хутка, сэкундаў за 40. Бацька быў у кайданках, яны валаклі яго па зямлі, і выглядала ўсё гэта вельмі жахліва. Але што маем, то маем».

Карэспандэнтка: «Як вашая матуля? Перажывае гэтую сытуацыю?»

«Намагаецца трымацца, бо зараз ня час сядзець, склаўшы рукі, плакаць і шкадаваць сябе. Трэба рабіць усё, што ад нас залежыць. І калі здарыцца самае жахлівае, калі іх усіх пасадзяць, то тады трэба будзе аб’ядноўвацца і змагацца за іх вызваленьне. Ніхто апускаць рукі не зьбіраецца і здавацца не зьбіраецца. Будзем змагацца і спадзявацца на лепшае».

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод затрыманых у ноч з 19 на 20 снежня быў ліаэр АГП Анатоль Лябедзька. Яго затрымалі ва ўласнай кватэры, а 2.00 ночы, папярэдне выламаўшы дзьверы. Пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика