Маразм сістэмы: Зміцер Федарук за кратамі будзе 18 сутак
05.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Моладзеваму актывісту Дзмітрыю Федаруку, арыштаванаму на 10 сутак за ўдзел у акцыі 19 снежня, за кратамі прыйдзецца правесці 18 сутак. Неверагодна, але факт: яму прыйдзецца адсядзець 8 сутак, якія ён атрымаў за ўдзел у Першамаі ў 2008 годзе! Такіх фінтоў з ігнараваннем закона сістэма МУС даўно не выкідвала (калі не лічыць масавую снежаньскую «зачыстку» без рабору, віны і доказаў). За ўдзел у святкаванні Першамая рашэннем суда Цэнтральнага раёну ад 12 мая 2008 года актывісту быў вынесены адміністратыўны арышт на тэрмін 10 сутак, якія ён не адбыў. 28 студзеня 2009 года Федарука адвезлі адбываць арышт у ізалятар на Акрэсціна, што стала грубым парушэннем закона, паколькі ў артыкуле 13.6 Тады, 30 студзеня 2009 года, пасля адбытых на Акрэсціна 2 сутак арышту Дзмітрый быў гвалтоўна накіраваны ў войска. І вось больш як праз два з паловай гады нашы «законнікі» ўзгадалі пра неадседжаныя ў свой час Федаруком 8 сутак. Моладзевы актывіст, які павінен быў выйсці з Акрэсціна яшчэ 29 снежня мінулага года, працягвае ўтрымлівацца пад вартай. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён будзе даседжваць 8 сутак за акцыю ў 2008 годзе.
|
|