Алесь Бяляцкі пра публікацыю ў «СБ»: Такой размовы па Скайпе не было. 21.by

Алесь Бяляцкі пра публікацыю ў «СБ»: Такой размовы па Скайпе не было

15.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віцэ-прэзідэнт міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі пракаментаваў публікацыю ў «СБ» «кампрамату» на беларускую апазіцыю, у прыватнасці «фрагмент электроннай перапіскі па сістэме «Скайп».

«СБ. Беларусь сегодня» ў нумары ад 14 студзеня пачала друкаваць абяцаны «кампрамат» на беларускую апазіцыю. Нагадаем, такое даручэнне на прэс-канферэнцыі 20 снежня мінулага года даў кіраўнік дзяржавы. Першая частка гэтага матэрыялу мае назву «За кулисами одного заговора. Переданные по указанию Главы государства для опубликования в „СБ“ рассекреченные документы о событиях 19 декабря».

Сярод «аператыўных матэрыялаў» прысутнічае і «фрагмент электроннай перапіскі па сістэме «Скайп». Нібыта, Бяляцкі размаўляў пра фінансавыя справы з каардынатарам польскага фонда «Свабода і дэмакратыя».

«Не, такой размовы не было. Хаця з фондам „Вольнасць і дэмакратыя“ мы падтрымліваем нармальныя адносіны.

Літаральна ўчора фундацыя была адной з арганізатараў міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай падзеям у Беларусі, якая праходзіла ў Варшаве ў Сойме», — кажа Алесь Бяляцкі.

Паводле яго слоў, у «СБ» надрукаваная мана. «Хаця „Скайп“ — сістэма дастаткова празрыстая і ёй трэба карыстацца вельмі асцярожна», — адзначыў Бяляцкі.

Ён мяркуе, што публікацыя падобных «кампраматаў» будзе працягвацца і мэта гэтай акцыі — «скампраметаваць грамадзянскую супольнасць, няўрадавыя арганізацыі і палітычныя партыі».

Алесь Бяляцкі нагадаў, што падобнае працягваецца ўжо 20 гадоў. «Штосьці новае цяжка паказаць, але почырк адзін», — кажа ён.

Глядзі яшчэ: Сіліцкі пра публікацыю ў «СБ»: Гэта помста еўрапейскім палітыкам
Падзяліцца навіной: 
euroradio.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцэ-прэзідэнт міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі пракаментаваў публікацыю ў «СБ».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика