Напісана пад дыктоўку? Ад вязняў Амерыканкі пачалі прыходзіць лісты. 21.by

Напісана пад дыктоўку? Ад вязняў Амерыканкі пачалі прыходзіць лісты

17.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 студзеня маці кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ала Уладзіміраўна атрымала першы ліст з СІЗА КДБ.

Ліст датаваны 12 студзеня. Верагодна, былі і іншыя лісты, але ні адзін з іх з «амэрыканкі» не дайшоў.

«Дарагая мама, у мяне ўсё нармальна, здаровы, харчаванне ў парадку, дзякуй за перадачы і пасылку. Усё да месца. Моцна люблю, Андрэй».

Аналагічны ліст прыйшоў бацькам Наталлі Радзінай 15 студзеня. Штамп адпраўлення — 14 студзеня.

«У мяне ўсё добра, я здаровая, не перажывайце за мяне, харчаванне дыетычнае, добрае, настрой таксама добры, дзякуй за перадачы. Спадзяюся, што ў вас усё добра. Цалую, абдымаю, Наташа».

Нагадаем, адвакаты Андрэя Саннікава і Наталлі Радзінай не бачылі сваіх падабаронных з 29 снежня.

Мы паспрабавалі высветліць, ці змаглі іншыя палітвязні паведаміць родным аб сабе.

Уладзімір Някляеў. З 29 снежня сустрэч з адвакатам не было. Лістоў няма.

Мікалай Статкевіч. З 29 снежня сустрэч з адвакатам не было. Лістоў няма. Вядома, што Мікалай Статкевіч абвясціў у турме галадоўку.

Ірына Халіп. З 30 снежня сустрэч з адвакатам не было. Ірына змагла адправіць адзін ліст 21–22 снежня. Больш лістоў не было.

Уладзімір Кобец. 13 студзеня адвакат сустракаўся з падабаронным. Жонка атрымала адзін ліст з навагоднім віншаваннем на пачатку студзеня. Улад прастудзіўся, у яго бранхіт. Яго перавялі з халоднай камеры ў тую, што ацяпляецца.

Зміцер Бандарэнка. З 29 снежня сустрэч з адвакатам не было. Лістоў няма.

Аляксандр Атрошчанкаў. З 29 снежня сустрэч з адвакатам не было. Лістоў няма. За гэты час жонка Дар’я адправіла мужу 18 лістоў, адну паштоўку і адну тэлеграму.

Алесь Міхалевіч. Жонка Мілана атрымала 11 студзеня адзіны ліст з СІЗА на Валадарскага. Алесь званіў жонцы, каб пад дыктоўку кагэбістаў адгаварыць тую ад выступу ў Варшаве на канферэнцыі ў абарону палітвязняў.

Павел Севярынец. З 29 снежня сустрэч з адвакатам не было. Лістоў няма. Па паведамленні Алега Корбана, які сем дзён быў у камеры з Паўлам, Севярынец моліцца і піша кнігу.

Анатоль Лябедзька. З 29 снежня сустрэч з адвакатам не было. Лістоў няма.

Настасся Палажанка. Лістоў родныя не атрымлівалі. Кожны тыдзень праводзяцца следчыя дзеянні, з ёй сустракаецца адвакат. Адвакат пісаў хадайніцтва аб змене меры стрымання, бо ў Насці бацька — інвалід другой групы. Улады вызваліць палітзняволеную адмовіліся.

Аляксандр Фядута. Лістоў не было. 14 студзеня з ім сустракаўся адвакат. Па словах адваката, Аляксандр бадзёры, скаргаў няма, перадачы атрымлівае рэгулярна.

Сяргей Вазняк. Бабуля Сяргея сказала, што>адвакат сустракаўся з ім 13 студзеня. Лістоў ад Сяргея не прыходзіла.

Аляксандр Арастовіч. З 29 снежня сустрэч з адвакатам не было. Лістоў няма. У сустрэчы з Аляксандрам сваякам было адмоўлена.

Сяргей Марцалеў. З моманту прад’яўлення абвінавачвання адвакат Сяргея з падабаронным не сустракаўся. Лістоў няма.

Аляксандр Класкоўскі. З моманту прад’яўлення абвінавачвання адвакат Аляксандра з падабаронным не сустракаўся. Лістоў няма.

Спіс няпоўны. Прыносім прабачэнні сваякам і сябрам астатніх вязняў. Пра іхні лёс мы паспрабуем напісаць у самы бліжэйшы час.

Падзяліцца навіной: 
Charter97.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак ад 29 снежня амаль нікога з вязняў не бачылі адвакаты.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика