Дваравыя пабудовы
04.02.2011
—
Новости Общества
|
Свіран (клець, гумно, тока, восець, асець, сушня, стадола) — сельскагаспадарчая пабудова, прызначаная для захавання жыта, сушкі і малацьбы збожжавых культур. У рытуальна-магічнай практыцы ўсходніх славян свіран сімвалізаваў ураджайнасць і пладавітасць. "Поўна клець" ці "Ёсць у свірне, будзе і ў кішэні" — выразы, якія азначаюць дабрабыт, прыбытак у гаспадарцы. Каб захаваць свой ураджай, свіран, гумно і іншыя пабудовы на падворку абпырсквалі святой вадой, абсыпалі чацвярговай соллю, утыкалі пад дахам асвячоныя галінкі вярбы, малявалі на Хрышчэнне крэйдай крыжы і г.д.Паўсюдна быў вядомы звычай: апошні сноп ("дзедаву бараду") захоўваць у свірне. Для ўдалай малацьбы па кутах токі ўтыкалі некалькі каласоў жыта. У некаторых рэгіёнах на Ражство было прынята адчыняць дзверы свірнаў, каб на наступны год быць з ураджаем. Пасля жніва, калі пачыналі звазіць снапы з жытам, у парозе свірна (або гумна) клалі непачаты бохан хлеба. Усходнія славяне на першую шлюбную ноч слалі маладым ложак у гумне, каб іх сумеснае жыццё было добрым, нарадзіліся здаровыя дзеці, а сям'я жыла ў прыбытку. У натопленым свірне народныя лекары пры дапамозе магічных дзеянняў лячылі шматлікія хваробы, напрыклад, радыкуліт, ліхаманку, болі ў паясніцы і г.д. У тэкстах замоў даволі часта знахар звяртаецца да свірна і просіць забраць хваробы і немачы хворага чалавека. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свіран (клець, гумно, тока, восець, асець, сушня, стадола) — сельскагаспадарчая пабудова, прызначаная для захавання жыта, сушкі і малацьбы збожжавых культур. У...
|
|