ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
10.03.2011
—
Новости Общества
|
19 сакавіка Месяц пагражае Зямлі катастрофамі
19 сакавіка ў чарговы месяцовы перыгей, ці "суперпоўню", спадарожнік Зямлі наблізіцца да планеты на максімальна блізкую адлегласць, пачынаючы з 1992 года. Месяц і Зямлю будуць раздзяляць усяго 356,5 тысячы кіламетраў. Напярэдадні месяцавага перыгея-2011 інтэрнэт пазапаўнялі трывожныя прагнозы навукоўцаў пра тое, што "суперпоўня" можа выклікаць сур'ёзныя прыродныя катаклізмы: у першую чаргу землятрус і вулканічную актыўнасць па ўсім свеце. Так, у папярэднія фазы максімальнага збліжэння Месяца з Зямлёй (1955, 1974, 1992 і 2005 гадах) метэаролагі фіксавалі экстрэмальныя ўмовы надвор'я, якія пацягнулі за сабой шэраг маштабных прыродных бедстваў. Кадафі ставіць умовыМуамар Кадафі заявіў, што гатовы адмовіцца ад улады, калі атрымае грашовы выкуп, гарантыю бяспекі, а таксама імунітэт ад крымінальнага праследавання. Аднак прадстаўнікоў апазіцыі не задавальняюць умовы лівійскага прэзідэнта, бо яны маюць намер прыцягнуць палкоўніка да суда за злачынствы супраць свайго народа.
Фінскія дыетолагі высветлілі: лепш з'есці каробку цукерак, чым пачак чыпсаў. Адмыслоўцы выступаюць супраць цвёрдага абмежавання ў ежы, асабліва супраць монадыет, якія прадугледжваюць спажыванне толькі аднаго прадукту. Калі чалавеку хочацца з'есці шкодны прадукт, не варта сябе абмяжоўваць. Досыць уразаць яго аб'ём. Горш за ўсё арганізм чалавека пераносіць спалучэнне тлушчу і солі. Іх працяглае спажыванне пагражае захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы і назапашваннем залішняй вадкасці ў целе. Зменшыць негатыўны ўплыў на арганізм аматары піцы і гамбургераў здольныя, проста дадаўшы ў рацыён салату з гародніны. А адзіны недахоп цукерак — цукар. Ён не так небяспечны для арганізма, калі абмяжоўваць яго спажыванне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадафі ставіць умовы Муамар Кадафі заявіў, што гатовы адмовіцца ад улады, калі атрымае грашовы выкуп, гарантыю бяспекі, а таксама імунітэт ад крымінальнага...
|
|