З легендамі — па Беларусі!
22.03.2011
—
Новости Общества
|
Дучыц, Л.У. Сакральная геаграфія Беларусі/ Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 384 с.: іл. Кніга, якая толькі што прыйшла да чытача, дзякуючы руплівасці, падарожным краязнаўчым і навуковым вышукам вядомай даследчыцы, гісторыка Людмілы Дучыц і журналісткі часопіса "Маладосць" Ірыны Клімковіч, уяўляе сабою не проста даведнік, а сапраўдную краязнаўчую энцыклапедыю. Іначай не назавеш зборнік, дзе ў лаканічнай форме раскрываюцца адметнасці ландшафту Беларусі. На старонках "Сакральнай геаграфіі Беларусі" пададзены багаты фальклорны матэрыял, які дазваляе зазірнуць у мінулыя стагоддзі праз веданне пра ўзгоркі, азёры і рэкі, крыніцы, балоты, камяні, дрэвы, гарадзішчы,селішчы, курганы, старыя могілкі, пячоры, падзямеллі, яры, дарогі. Завяршае кнігу раздзел "Міфалогія і гісторыя ў мікратапанімічных назвах і паданнях".
Да кожнага раздзела кнігі пададзены спіс літаратуры. А завяршаюць "Сакральную геаграфію Беларусі" паказальнік "Народныя назвы археалагічных і сакральных ландшафтных аб'ектаў Беларусі" і дэталёвы геаграфічны паказальнік, што дадае выданню большую грунтоўнасць, узводзіць яго ў ранг вартага дапаможніка ў вывучэнні гісторыі, геаграфіі і нават літаратуры. Мікола БЕРЛЕЖ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дучыц, Л.У. Сакральная геаграфія Беларусі/ Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 384 с.: іл. Кніга, якая толькі што прыйшла да чытача,...
|
|