Мікалай Снапкоў: "Эканамічная сітуацыя характарызуецца стабільным ростам". 21.by

Мікалай Снапкоў: "Эканамічная сітуацыя характарызуецца стабільным ростам"

01.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта журналістам на брыфінгу заявіў міністр эканомікі Мікалай СНАПКОЎ:

— Эканамічная сітуацыя зараз характарызуецца, на погляд Міністэрства эканомікі, стабільным ростам, мы чакаем 8,1% прыросту ВУП па выніках квартала. Пры гэтым рост аб'ёму прамысловай вытворчасці будзе па прагнознай ацэнцы ў межах 11,5%. Радуюць праведзеныя даследаванні наконт наяўнасці кантрактаў у прадпрыемстваў-вытворцаў прамысловай прадукцыі: яны ў параўнанні з 2008 годам дасягнулі найбольшай велічыні і складаюць 3,3 месяца наяўнасці кантрактаў для забеспячэння вытворчасці, — адзначыў Мікалай Генадзьевіч.

Таксама ён паведаміў, што прадукцыйнасць працы ацэньваецца на ўзроўні 7,2%, і Міністэрства эканомікі разглядае яго як асноўны паказчык, бо на 2011 год і на пяцігодку ўрад нацэліў усіх перш за ўсё на выкананне якасных паказчыкаў:

— 7,2% прыросту па квартале Міністэрства эканомікі задавольваць не можа. І гэты паказчык, і роля міністэрстваў і ведамстваў у ім павінны быць больш глыбока прааналізаваны. І, я мяркую, што па выніках квартала Мінэканомікі на Саўміне пра гэта даложыць.

Што тычыцца працэнтных ставак па крэдытах, якія, па словах міністра эканомікі, з'яўляюцца адным з асноўных індыкатараў макраэканамічнага развіцця, то яны павысіліся і зараз складаюць 18-19% для юрыдычных асоб і 16-20% пры спажывецкім крэдытаванні. Мікалай Снапкоў адзначыў, што з улікам сітуацыі на сусветных рынках пытанні павелічэння працэнтных ставак разглядаюцца і ва ўсіх краінах-суседзях, у тым ліку і еўразоне.

— Індэкс спажывецкіх цэн за студзень-люты склаў 4,2%, станоўчым фактарам з'яўляецца тое, што за тры тыдні сакавіка павышэнне інфляцыі знізілася і па нашых разліках складае 1,3-1,4%. Гэта сведчыць пра тое, што ажыятажны і, як мы лічым, спекулятыўны попыт у пачатку года на некаторыя харчовыя тавары спаў. Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі за студзень-люты склаў 105,6%. Як бачыце, ён апярэджае індэкс спажывецкіх тавараў — гэта, на наш погляд, негатыўны фактар, па квартале мы мяркуем працягванне тэндэнцыі, бо на сыравінных рынках па-ранейшаму назіраецца рост цэн, што, безумоўна, уплывае на нашых вытворцаў, — сказаў Мікалай Снапкоў.

Калі гаварыць пра сальда знешняга гандлю, то яно за 2 месяцы 2011 года склалася адмоўнае — у памеры 1 млрд 967 млн долараў:

— Мы бачым наступныя аспекты, якія паўплывалі на адмоўнае сальда, — гэта рост сыравінных тавараў, перш за ўсё нафты. А нафтапрадукты, як адзін са складнікаў нашага экспарту, вядуць сябе наступным чынам: павышэнне кошту кошыка нафтапрадуктаў, якія пастаўляюцца на экспарт, звычайна не паспявае за павышэннем нафты. І гэта адбываецца з разрывам 2-3 тыдні мінімум. А значыць, для пакрыцця тых выдаткаў, якія ажыццявілі нашыя перапрацоўчыя заводы па набыцці нафты, неабходна больш часу. Такім чынам адбываецца ў кароткачасовай перспектыве вымыванне валютных сродкаў. Таксама дастаткова важкі ўнёсак у мінусавае сальда зрабіў імпарт лёгкавікоў фізічнымі асобамі.

Мікалай Снапкоў лічыць таксама, што грошы ў насельніцтва ёсць, але яны не на банкаўскіх рахунках:

— Захоўваецца пазітыўны рост спажывецкага попыту на рынку: мы ацэньваем яго па квартале недзе ў памеры 124% — пры тым, што рэальныя даходы насельніцтва выраслі толькі на 18%. Гэта пацвярджае тое, што накапленняў у насельніцтва дастаткова, і нас, як Міністэрства эканомікі, бянтэжыць, што гэтыя сродкі на руках, а не ў банкаўскай сістэме. Мы лічым, што праца з насельніцтвам — перш за ўсё ў нацыянальнай валюце — павінна весціся больш агрэсіўна, на аснове, безумоўна, забеспячэння станоўчых працэнтных ставак з пункту гледжання атрымання даходнасці ў адносінах да інфляцыі.

Пры гэтым міністр эканомікі на пытанне журналістаў наконт магчымай дэвальвацыі адказаў так:

— Вы мяркуеце, што карэктна задаваць гэтае пытанне міністру эканомікі? Я ў прэамбуле сказаў пра тое, што як эканоміка, так і фінансы маюць на ўвазе спакой і цішыню.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта журналістам на брыфінгу заявіў міністр эканомікі Мікалай СНАПКОЎ: — Эканамічная сітуацыя зараз характарызуецца, на погляд Міністэрства эканомікі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика