Прадзюсар Аляксандр Румянцаў: "Магчыма, што да фіналу з беларускіх артыстаў не дойдзе ніхто..."
05.04.2011
—
Новости Общества
|
У Мінску вызначылі беларускіх паўфіналістаў "Новай хвалі" Беларусь вызначылася з паўфіналістамі на конкурс "Новая хваля-2011". На паўфінал у Маскву, які пройдзе 8-9 красавіка, ад нашай краіны паедуць Яўген Літвінковіч, Юрый Наўроцкі (Yuzаrу) і "Шалом Бэнд". Фінал конкурсу пройдзе ў канцы ліпеня ў Юрмале. — Не выключана, што да фіналу "Новай хвалі" з беларусаў ніхто не дойдзе, — расказаў журналістам генеральны дырэктар конкурсу Аляксандр Румянцаў. — Колькасць канкурсантаў абмежаваная, а ахвотных шмат. Можа здарыцца так, што нават ад Расіі не будуць выступаць тры чалавекі. Усё будзе залежаць ад таго, як будзе глядзецца прадстаўнік той ці іншай краіны на фоне астатніх удзельнікаў. У беларускім адборы прымала ўдзел 24 артысты і музычныя калектывы, сярод якіх былі і такія вядомыя артысты, як Руслан Аляхно, Алена Ланская, Вера Карэтнікава, гурт "Верасы"... Аднак іх вядомасць не дапамагла. — Гэтыя хлопцы і дзяўчаты — гатовыя артысты. Яны вельмі добра спяваюць, але ў іх выступленні няма арыгінальнасці, навізны, — лічыць старшыня журы нацыянальнага адборачнага туру Анатоль Ярмоленка. — А менавіта гэта больш за ўсё цэніцца на "Новай хвалі". Як паведаміў журналістам старшыня аргкамітэта конкурсу ў Беларусі Аляксей Ваганаў, прадзюсарскі цэнтр "Новая хваля Белпрадакшн" будзе патраніраваць артыстаў і дапамагаць фінансава. Паводле яго слоў, "у задачы цэнтра ўваходзіць таксама падрыхтоўка вакалістаў да паўфіналу і прасоўванне іх песень у медыйных рэсурсах". Што датычыць беларускага адбору на "Дзіцячую новую хвалю", то арганізатары спынілі свой выбар на 11-гадовай Алене Гразновай з Мінска. З 17 прэтэндэнтаў дзяўчынку адабралі адразу ў фінал "Дзіцячай новай хвалі", які пройдзе ў Артэку ў сярэдзіне жніўня. Як адзначыла юная вакалістка ў інтэрв'ю БЕЛТА, заяўку на ўдзел у конкурсе за яе падаў бацька, які з самага пачатку верыў у перамогу дачкі. Пра музыку дзяўчынка сказала наступнае: "Больш за ўсё на свеце мне падабаецца спяваць і танцаваць. Я жыву музыкай і спевамі, яны для мяне, як вада". Ці атрымаецца ў беларускі заваяваць сэрцы слухачоў, стане вядома летам. Леташняя канкурсантка з Беларусі Каця Іюньская на "Дзіцячай новай хвалі" казала так: "Я хачу быць на сцэне, нават калі для пачатку прыйдзецца яе мыць!" Тады арыгінальнасць дэвізу юнай беларускі не ацанілі. Ілья ЛАПАТО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску вызначылі беларускіх паўфіналістаў "Новай хвалі" Беларусь вызначылася з паўфіналістамі на конкурс "Новая хваля-2011". На паўфінал у Маскву, які... |
|