У выхадныя ў Мінску пройдзе юбілейны турнір на прызы Марыны Лобач. 21.by

У выхадныя ў Мінску пройдзе юбілейны турнір на прызы Марыны Лобач

20.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 22 па 23 красавіка спартыўнае жыццё сталіцы пройдзе пад знакам мастацкай гімнастыкі. У Палацы спорту адбудзецца 10-ты Міжнародны турнір БФСТ "Дынама" на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач. Турнір штогод пашырае сваю геаграфію, і сёлета ў Мінск прыедуць грацыі з 12 краін свету. Сярод краін-дэбютантаў — Турцыя і Азербайджан.

— Традыцыйна мы праводзім спаборніцтвы сярод юніёрак. А сёлета вырашылі ўключыць у праграму і групавыя практыкаванні — для іх гэта будзе генеральная рэпетыцыя перад чэмпіянатам Еўропы, — паведаміла Марына Лобач.

Нагадаем, што сёлета чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы пройдзе ў Мінску — яго 27-29 мая прыме "Мінск-Арэна". Турнір на прызы Марыны Лобач пройдзе ў дзвюх узроставых катэгорыях — юніёркі (1996-1998 г.н.) і прэ-юніёркі (1999-2000 г.н.). Пераможцы ў асобных відах атрымаюць вадкакрысталічныя тэлевізары, лічбавыя фотарамкі, гадзіннікі, пледы і кававаркі ад аднаго з арганізатараў, Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Усе астатнія ўдзельніцы таксама не застануцца без падарункаў. У суботу турнір пачнецца а 10 гадзіне раніцы, а 14 гадзіне пройдзе цырымонія адкрыцця, у нядзелю спаборніцтвы стартуюць а 11 гадзіне.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 22 па 23 красавіка спартыўнае жыццё сталіцы пройдзе пад знакам мастацкай гімнастыкі. У Палацы спорту адбудзецца 10-ты Міжнародны турнір БФСТ "Дынама" на прызы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика