Цэны на цукар-рафінад і на лазні класа "люкс" больш не рэгулююцца. 21.by

Цэны на цукар-рафінад і на лазні класа "люкс" больш не рэгулююцца

20.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ігар ФАМІН, дырэктар Дэпартамента цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі пракаментаваў нядаўнюю пастанову Саўміна № 495 ад 14 красавіка "Аб зацвярджэнні пералікаў тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам аховы здароўя, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, і прызнанні страціўшымі моц некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь":

— Вы ведаеце, што ў дзяржаве ўзяты курс на развіццё канкурэнцыі, на развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы. Таму ў рамках рэалізацыі Дырэктывы № 4, дзе Прэзідэнт акрэсліў, што канкурэнцыя павінна быць там, дзе магчыма, а рэгуляванне — там, дзе неабходна, і ў рамках выканання мерапрыемстваў Савет Міністраў прыняў такую пастанову. Такім чынам, дакумент упарадкаваў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, бо тыя пералікі, якія ўвайшлі ў гэтую пастанову, былі раней у некалькіх дакументах. Зараз мы пастараліся звесці іх у адзін дакумент, — сказаў Ігар Фамін.

— Я хачу звярнуць асаблівую ўвагу на першы пералік — цэны, якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі. Тут 14 таварных пазіцый, але яны значна скарочаны ў параўнанні з тым, што было. Але рэгуляванне засталося на асноўныя віды прадукцыі: хлеб, мяса, малако, цукар, муку, рыс, яйкі курыныя і гэтак далей, — паведаміў Ігар Фамін і падкрэсліў, што Мінэканомікі не збіраецца змяняць спосабы рэгулявання — застануцца гранічныя гандлёвыя надбаўкі.

Разам з тым, дырэктар Дэпартамента цэнавай палітыкі адзначыў, што ў частцы фіксаваных або гранічных цэн сёння, на жаль, склаўся шэраг цэнавых дыспрапорцый, якія неабходна ўхіляць — і ўрад будзе гэта рабіць, але ўзважана і з улікам сацыяльнай абароны насельніцтва.

— Напрыклад, ёсць стратная прадукцыя, мы падымаем цэны закупачныя і не падымаем адэкватна адпускныя цэны перапрацоўшчыкам — такім чынам у іх складваецца нейкі, як мы называем, інфляцыйны навес, які трэба ўхіліць. Таму мы рашэнні прымаць будзем, але будзем рабіць гэта паэтапна, каб забяспечыць даступнасць тавараў для насельніцтва, — сказаў Ігар Фамін і дадаў, што па магчымасці будуць прымяняцца рыначныя механізмы, якія дазволяць імпарцёрам і вытворцам працаваць без страт і, разам з тым, забяспечыць даступнасць тавараў для насельніцтва.

Таксама Ігар Фамін запэўніў журналістаў, што да канца месяца падымаць цэны на сацыяльна значныя тавары не плануецца:

— Мы не выключаем такой магчымасці, што цэны на сацыяльна значныя тавары вырастуць. Але да канца месяца гэтага не прагназуем. Таксама ў далейшым я не выключаю змянення спосабу рэгулявання: умоўна, пераход з фіксаваных цэн на нейкія мінімальныя. Гэта ў мэтах развіцця канкурэнцыі і адэкватнага рэагавання на сітуацыю, якая мяняецца на рынку.

Напрыканцы брыфінгу Ігар Фамін агучыў некаторыя новаўвядзенні, зацверджаныя пастановай Саўміна № 495: напрыклад, зараз цана будзе рэгулявацца толькі на цукар вагавы і расфасаваны, а на прэсавы, кавалкавы і з дабаўленнем розных іншых рэчываў цану будзе вызначаць сам вытворца з улікам кан'юнктуры рынку. Таксама больш канкрэтызавана і паняцце плодаагародніннай прадукцыі: у старой рэдакцыі пад гэтае азначэнне маглі патрапіць апельсіны, яблыкі, бананы, а зараз — толькі тая прадукцыя, якая нарыхтоўваецца ў рамках стабілізацыйных фондаў. Таксама з рэгулявання былі выключаны паслугі лазняў класа "люкс", але затое ўключаны паслугі дзіцячых аздараўленчых лагераў.

— Што тычыцца пераліку платных медыцынскіх паслуг, то ён значна скарочаны, там засталося толькі 5 пазіцый, але я хачу нагадаць, што ёсць гарантаваны аб'ём бясплатных медыцынскіх паслуг, якія забяспечваюцца дзяржаўнымі ўстановамі. А тут гаворка ідзе толькі пра платныя медыцынскія паслугі, якія насельніцтва ў добраахвотным парадку хоча атрымаць дадаткова, — адзначыў Ігар Фамін.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ігар ФАМІН, дырэктар Дэпартамента цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі пракаментаваў нядаўнюю пастанову Саўміна № 495 ад 14 красавіка "Аб зацвярджэнні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика