Машына збірае каменне
20.04.2011
—
Новости Общества
|
Слонімская сельгастэхніка выйграла тэндэр на выпуск каменеўборачных машын пад маркай "KІVІ-RЕKKА"сумесна з фінскай фірмай "Пел-Туотэ Ой". Аб гэтым журналісту паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства Іван Грышук. Па словах Івана Канстанцінавіча, летась было выпушчана 20 такіх машын, а сёлета плануецца іх зрабіць яшчэ 50. "Каменепадпоршчык быў распрацаваны фермерамі ў Фінляндыі, якая вядома сваёй камяністай глебай. Таму канструкцыя гэтай унікальнай машыны была шмат разоў выпрабавана ў самых нялёгкіх умовах і ўдасканалена. Каменепадпоршчык збірае камяні з палёў з паверхні глебы і з глыбіні да 15 см. Машына збірае камяні памерам ад 4 да 30 см. Ёмкасць бункера складае 2 кубічныя метры", — расказаў журналісту Іван Грышук. Фінская фірма "Пел-Туотэ Ой" Слонімскую сельгастэхніку забяспечвае ротарам, барабанам, трансмісіяй. Мастоўская сельгастэхніка вырабляе раму. Слонімскі маторарамонтны завод выпускае гідраўліку і прычапное абсталяванне. А ўсё астатняе вырабляецца ў цэхах Слонімскай сельгастэхнікі. Па словах Івана Грышука, такая машына сёння каштуе каля 200 мільёнаў рублёў.Сяргей ЧЫГРЫН. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слонімская сельгастэхніка выйграла тэндэр на выпуск каменеўборачных машын пад маркай "KІVІ-RЕKKА"сумесна з фінскай фірмай "Пел-Туотэ Ой". Аб гэтым...
|
|