На Вялікдзень і Радаўніцу — спрошчаны пропуск цераз беларуска-літоўскую мяжу. 21.by

На Вялікдзень і Радаўніцу — спрошчаны пропуск цераз беларуска-літоўскую мяжу

20.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Камандаванне Лідскага пагранічнага атрада інфармуе, што ў перыяд святкавання Вялікадня і Радаўніцы па ўзгадненні з літоўскім бокам будуць працаваць пункты спрошчанага пропуску "Пяцкуны — Нарвілішкес" Трабскага сельсавета, "Геранёны — Кракунай" Геранёнскага сельсавета Іўеўскага раёна і "Пяцюлеўцы — Ракай" Першамайскага сельсавета Шчучынскага раёна.

Рэжым працы пункта "Пяцкуны": з 10 да 17 гадзін 23, 24, 25 красавіка, 2 і 3 мая. Пропуск будзе ажыццяўляцца пры наяўнасці сапраўдных дакументаў на права перасячэння Дзяржаўнай мяжы, у тым ліку віз Беларусі і Літвы адпаведна для замежных і беларускіх грамадзян. Грамадзян Беларусі — пры наяўнасці адзнакі аб рэгістрацыі ў памежнай зоне (участка адказнасці Лідскага пагранатрада).

Пункты "Геранёны" і "Пяцюлеўцы" будуць працаваць з 10 да 17 гадзін з 22 па 25 красавіка, 29 і 30 красавіка, з 1 па 3 мая. У гэтых пунктах будзе ажыццяўляцца пропуск транспартных сродкаў. Абавязкова наяўнасць медыцынскіх страхавых полісаў і міжнародных полісаў грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камандаванне Лідскага пагранічнага атрада інфармуе, што ў перыяд святкавання Вялікадня і Радаўніцы па ўзгадненні з літоўскім бокам будуць працаваць пункты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика