Якім будзе графік працы аўтобусаў падчас святаў?
20.04.2011
—
Новости Общества
|
Набліжаюцца святы, таму дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" загадзя праінфармавала пасажыраў, як напярэдадні і ў гэтыя дні будзе арганізаваны рух аўтобусаў. Гаворка ідзе пра перыяды з 29 красавіка па 3 мая, з 6 па 9 мая і з 13 па 15 мая. Так, па міжгародніх маршрутах, якія абслугоўваюцца прадпрыемствам, рэжым працы аўтобусаў будзе такім: 29 красавіка, 6 і 13 мая — як па пятніцах; 30 красавіка, 7 і 14 мая — па раскладзе суботніх дзён; 1-2 і 8 мая — па раскладзе будных дзён (аўторак); 3-9 і 15 мая — як па нядзельным раскладзе. Акрамя таго, пасажырам варта ведаць, што ў названыя перыяды адбудзецца шэраг пераносаў па міжгародніх маршрутах, якія абслугоўвае філіял "АП № 2" г. Мінска. Гаворка ідзе пра рэйсы з аўтавакзала "Усходняга" (у тым ліку праз "Маскоўскі" і дыспетчарскую станцыю "Дружная") аўтастанцый "Паўднёва-Заходняй" і "Аўтазаводскай". З канкрэтнымі змяненнямі можна азнаёміцца на сайце прадпрыемства. Па прыгарадных маршрутах плануецца арганізаваць перавозкі пасажыраў па наступным графіку. 13 мая аўтобусы будуць курсіраваць па раскладзе будных дзён (чацвер); 29 красавіка, 6 і 14 мая — як па пятніцах; 30 красавіка, 2 і 7 мая — як па суботах; 1, 3, 8-9 і 15 мая — як па нядзелях. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Набліжаюцца святы, таму дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" загадзя праінфармавала пасажыраў, як напярэдадні і ў гэтыя дні будзе арганізаваны рух...
|
|