Наша "Надзея"
20.04.2011
—
Новости Общества
|
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС беларуска-германскае сумеснае дабрачыннае прадпрыемства "Надзея—ХХІ стагоддзе" стала першай на тэрыторыі краін СНД годнай альтэрнатывай для аздараўлення дзяцей за мяжой. Сёння цэнтр прымае 285 чалавек у змену, у год гэта чатырнаццаць змен. Усяго ж за 17 гадоў існавання ў цэнтры адпачылі і набраліся здароўя каля 50 тысяч чалавек! Неўзабаве ў цэнтры з'явяцца дзеткі з абмежаванымі магчымасцямі — ужо цяпер дзеля гэта ёсць амаль што ўсе ўмовы. Увагу ў цэнтры надаюць здароўю — як фізічнаму, так і псіхічнаму. Гэта адчуваюць дзеткі з Гомельскай і Магілёўскай абласцей, якія з задавальненнем наведваюць салявы і ванныя пакоі, дыхаюць свежым паветрам і ядуць экалагічна чыстыя прадукты, што вырошчваюцца ў цэнтры з 2001 года. Гэта адчувае і пяцігадовы Эдзік з Жыткавіч, які за два тыдні знаходжання ў цэнтры пачаў трошкі гаварыць. Слова для бабулі хлопчыка Галіны Скарабагатай "асьці" ("здрасце") здаецца не толькі вынікам доўгай працы спецыялістаў, але сапраўдным цудам.Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ. Вілейскі раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС беларуска-германскае сумеснае дабрачыннае прадпрыемства "Надзея—ХХІ стагоддзе" стала першай на тэрыторыі краін СНД...
|
|