ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

17.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўніку МВФ і магчымаму кандыдату ў прэзідэнты Францыі пагражае 20 гадоў турмы

Дырэктар-распарадчык МВФ Дамінік Строс-Кан па прад'яўленых абвінавачваннях у згвалтаванні можа атрымаць больш за 20 гадоў турмы паводле заканадаўства, якое дзейснічае ў штаце Нью-Ёрк. У выпадку доказу віны па артыкуле "сэксуальнае дамаганне" прадугледжваецца ад 15 да 20 гадоў турэмнага зняволення, столькі ж — за спробу згвалтавання, і яшчэ ад трох да пяці гадоў — па артыкуле "незаконнае затрыманне" іншай асобы.

У суботу, 14 мая, 62-гадовы кіраўнік МВФ быў арыштаваны па падазрэнні ў сэксуальным дамаганні да пакаёўкі ў нью-ёркскім гатэлі Sоfіtеl, дзе ён займаў раскошны шматпакаёвы нумар коштам тры тысячы долараў за ноч. Як сцвярджае 32-гадовая пакаёўка, яна пайшла прыбіраць, як ёй сказалі, пусты нумар, але раптам з ваннага пакоя выйшаў пастаялец, які пачаў дамагацца яе і не дазваляў сысці. Жанчыне ўдалося вырвацца і выклікаць паліцыю. Зараз кіраўнік МВФ знаходзіцца ў турме нью-ёркскага раёна Гарлем.

Справа атрымала дадатковы рэзананс у свеце яшчэ і таму, што Дамінік Строс-Кан з'яўляецца адным з магчымых кандыдатаў ад Сацыялістычнай партыі на выбарах прэзідэнта Францыі ў 2012 годзе. У становішчы, калі ў апытаннях грамадскай думкі ніводны іншы сацыяліст не даганяў дзейнага прэзідэнта Мікаля Сарказі, калі па рэйтынгах усе сацыялісты прайграюць лідару французскіх ультраправых Марын Ле Пэн, Дамінік Строс-Кан ва ўсіх апошніх апытаннях грамадскай думкі (да арышту) цвёрда перамагаў усіх магчымых супернікаў.

Пасля арышту дырэктара МВФ усплылі яшчэ два "сэкс-скандалы", звязаныя з яго імем. Так, у 2008 годзе палітычная кар'ера Строс-Кана ўжо знаходзілася пад пагрозай, калі здабыткам грамадскасці стаў факт "службовага рамана" паміж ім і яго падначаленай — кіраўніком афрыканскага аддзела ВМФ, венгеркай Пірошкай Надзь. Да гэтага, у 2002 годзе, французская журналістка і раманістка Трыстана Банон таксама стала аб'ектам гарачай цягі Строс-Кана.

Літва, Эстонія і Германія лідзіруюць у ЕС па эканамічным росце

Названы лідары ЕС па эканамічным росце. Паводле звестак еўрапейскага статыстычнага агенцтва Еўрастат, найлепшыя паказчыкі за тры месяцы 2011 года ў Літвы (прырост 3,5% у параўнанні з папярэднім кварталам), Эстоніі (2,1%) і Германіі (1,5%), паведамляюць інфармагенцтвы.

Самыя дрэнныя вынікі прадэманстравала Партугалія, дзе спад са студзеня па сакавік дасягнуў 0,7%. У той жа час у Грэцыі, якая атрымала, як і Партугалія, міжнародную фінансавую дапамогу, ВУП вырас на 0,8%.

Прырост эканомікі ў цэлым у краінах еўразоны склаў 0,3%, у Еўрасаюзе — 0,2%.

Паводле прагнозаў Еўракамісіі, сёлета рост эканомікі ў краінах еўразоны дасягне 1,6%, у Еўрасаюзе — 1,8%.

Матэ — супраць раку і атлусцення

У зялёнага чаю ёсць сур'ёзны канкурэнт — матэ. Як паказала даследаванне навукоўцаў з Аргенціны, Бразіліі, Парагвая і Уругвая, гэты напой здольны прадухіліць развіццё раку і захворванняў лёгкіх. Таксама ён паляпшае абмен рэчываў.

Вядома, што падчас эксперыментаў спецыялісты бралі дзве групы паддоследных мышэй і ўздзейнічалі на іх тытунёвым дымам. Адна група атрымлівала экстракт матэ, а другая — не. Аказалася, што група, якая атрымлівала матэ, дэманстравала меншую колькасць запаленчых працэсаў у лёгкіх, змяншаючы рызыку развіцця эмфізэмы.

У самім матэ эксперты выявілі вялікую колькасць паліфенолаў, якія прынята лічыць панацэяй ад клетачных пашкоджанняў і ракавых мутацый. Састаў напою дазваляе і засцерагчыся ад зменаў у абмене рэчываў, змяншаючы верагоднасць развіцця атлусцення, гіпертаніі, дыябету і сардэчна-сасудзістых захворванняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матэ — супраць раку і атлусцення У зялёнага чаю ёсць сур'ёзны канкурэнт — матэ. Як паказала даследаванне навукоўцаў з Аргенціны, Бразіліі, Парагвая і Уругвая,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика