Еўрапарламент спрабуе адцягнуць увагу еўрапейцаў ад больш сур'ёзных праблем. 21.by

Еўрапарламент спрабуе адцягнуць увагу еўрапейцаў ад больш сур'ёзных праблем

17.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прымаючы рэзалюцыі па Беларусі, Еўрапарламент спрабуе адцягнуць увагу сваіх выбаршчыкаў ад больш сур'ёзных праблем рэгіёну. Такую думку выказаў палітолаг Павел Патапейка 13 мая ў эфіры тэлеканала АНТ, каментуючы прынятую напярэдадні рэзалюцыю Еўрапарламента па Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Беларусь — абсалютна адэкватны партнёр, сусед, які выконвае ўсе свае міжнародныя абавязкі. І выкарыстоўваць надуманыя прычыны, каб аказваць на яе націск, — гэта выглядае як легкадумны піяр уласнай дзейнасці", — сказаў эксперт, растлумачыўшы, што мае на ўвазе дзейнасць Еўрапарламента, "які не можа пахваліцца якімі-небудзь сур'ёзнымі дасягненнямі". Беларускі палітолаг Юрый Царык перакананы, што факт прыняцця рэзалюцыі па Беларусі сведчыць аб наяўнасці "агрэсіі супраць суверэннай дзяржавы". У гэтым выпадку, на яго думку, размова ідзе "не проста аб націску на выканаўчую ўладу, Прэзідэнта краіны з мэтай падштурхнуць да нейкіх палітычных рашэнняў, але гэта ўжо такая навацыя, як прамы націск на судовую ўладу". Эксперт выказаў меркаванне, што пэўныя палітычныя сілы ў ЕС "хацелі б зачысціць рэгіён Усходняй Еўропы ад фактару Лукашэнкі, фактару суверэннай Беларусі".

Дырэктар аналітычнага цэнтра ЕсооМ Сяргей Мусіенка лічыць, што такія рэзалюцыі "аддаюць 37-м годам, халоднай вайной".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прымаючы рэзалюцыі па Беларусі, Еўрапарламент спрабуе адцягнуць увагу сваіх выбаршчыкаў ад больш сур'ёзных праблем рэгіёну. Такую думку выказаў палітолаг Павел...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика