Гандлёвыя надбаўкі ў Беларусі зніжаны больш як па 40 групах спажывецкіх тавараў
01.06.2011
—
Новости Общества
|
Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства гандлю Беларусі са спасылкай на аператыўныя даныя. Міністэрства гандлю 28 мая прапанавала знізіць на 10 працэнтаў гандлёвыя надбаўкі на спажывецкія тавары. Цяпер, напрыклад, на крупы гандлёвыя надбаўкі зніжаны на 10 працэнтаў, селядзец — на 12 працэнтаў, каву, чай, фрукты — на 15 працэнтаў. Таварныя запасы ў гандлёвай сетцы (без уліку бягучага паступлення) дастатковыя для бесперабойнага гандлю цукрам і соллю на працягу 30 дзён, мукой, крупамі ячнымі і макароннымі вырабамі — 25 дзён, алеем — 40 дзён, рыбнай прадукцыяй — 60 дзён. Даныя маніторынгу пацвярджаюць, што рэалізацыя харчовых і нехарчовых тавараў ажыццяўляецца без ажыятажнага попыту, насельніцтву прапануюцца неабходныя тавары. Разам з тым яшчэ не ў поўнай меры насычаны арганізацыі гандлю мясам (тушка) птушкі, халадзільнікамі і маразільнікамі, плітамі газавымі вытворчасці СП ЗАТ "Брэстгазаапарат". Адзначаецца павышаны попыт на цэмент і звужэнне асартыменту некаторых тавараў. Прымаюцца аператыўныя меры па напаўненні арганізацый гандлю неабходнымі таварамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства гандлю Беларусі са спасылкай на аператыўныя даныя. Міністэрства гандлю 28 мая прапанавала знізіць на 10...
|
|