Бацькі і дзеці: аднабаковая апека?. 21.by

Бацькі і дзеці: аднабаковая апека?

01.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

80 працэнтаў бацькоў аказваюць дапамогу (хоць бы самую сціплую) сваім дзецям, якія ўжо стварылі ўласныя сем'і, — і гэта працягваецца прыкладна на працягу 10 гадоў пасля таго, як тыя ўступілі ў шлюб. Як паведамляюць у Фондзе ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), беларускія бацькі схільныя апякаць сваіх дзяцей досыць працяглы час, што абумоўлена традыцыямі і менталітэтам. Павялічваецца і колькасць маладых жанчын, якія маюць патрэбу ў дапамозе сваіх матуль пры доглядзе дзяцей. Часцей за ўсё ў выхаванні ўнукаў дашкольнага ўзросту дапамагае маці жонкі.

Паводле слоў псіхолага, выкладчыка кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы Ірыны МАРЫЕВАЙ, сям'я — незаменны сацыяльны інстытут выхавання, крыніца цеплыні, упэўненасці і любові для дзяцей і дарослых. Пры гэтым чым вышэй хуткасць эканамічнага і тэхналагічнага прагрэсу, тым мацней будзе адчувацца патрэба чалавека ў захаванні і падтрыманні ўнутрысямейных сувязяў, паколькі душэўныя і эмацыянальныя патрэбы ўступаюць у супярэчанне з індустрыяльным развіццём. Будучыня — за тымі нацыямі, якія здолеюць захаваць моцныя міжсямейныя сувязі, сцвярджае спецыяліст. Разам з тым, калі размова заходзіць пра догляд пажылых членаў сям'і, то ўсё больш сучаснікаў, у першую чаргу ў развітых краінах, аддаюць перавагу спецыяльным установам, дзе догляд ажыццяўляецца пры значнай фінансавай падтрымцы дзяржавы і грамадскіх інстытутаў. Выключэнне складаюць хіба такія краіны, як Грэцыя ці Грузія, дзе няма адпаведнай інфраструктуры, а ёсць пэўныя нацыянальныя традыцыі. Наогул, на думку 60 працэнтаў еўрапейцаў, у выпадку хваробы або абмежавання жыццядзейнасці пажылыя людзі павінны атрымліваць фінансавую падтрымку дзяржавы або грамадства для аплаты паслуг спецыялізаваных устаноў.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
80 працэнтаў бацькоў аказваюць дапамогу (хоць бы самую сціплую) сваім дзецям, якія ўжо стварылі ўласныя сем'і, — і гэта працягваецца прыкладна на працягу 10 гадоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика