Вянок — надзейны абярэг
01.06.2011
—
Новости Общества
|
Вянок — абавязковы атрыбут рытуальнага аздаблення, элемент традыцыйнага адзення як жанчын, так і мужчын. Яго выраблялі з розных раслін (траў, калосся, кветак), хвоі, паперы, рознакаляровых стужак і г. д. З цягам часу вянок стаў сімвалічным галаўным уборам незамужніх дзяўчат. На Беларусі дзяўчатам надзявалі вянок, пачынаючы з 10 гадоў. Часам яго выкарыстоўвалі як упрыгажэнне людзей, жывёлы, некаторых абрадавых рэчаў, пабудоў — напрыклад, хаты, калодзежа, варот. У той жа час вянок заўсёды выступаў абярэгам ад нячыстай сілы і розных няшчасцяў. Па-першае, ён паўтараў форму кола. Па-другое, расліны і рэчы (напрыклад, каласы пшаніцы, заўсёды зялёная елка, часнок, чырвоная нітка ці стужка) надзялялі яго дадатковымі ахоўнымі якасцямі. Па-трэцяе, сам выраб вянка (пляценне) сімвалізаваў гарманічнае аб'яднанне (паяднанне) спецыяльна прыгатаваных раслін і рэчаў у адзінае цэлае. Вянок меў надзвычай глыбокую сімволіку — гэта было ўвасабленне Вялікага касмічнага шляху (Гусінай дарогі), у які паслядоўна былі ўплецены нябесныя сузор'і; галава дзяўчыны была ўвасабленнем Сонца, вакол якога і кружыў гэты карагод. Цнатлівая дзяўчына надзявала на сябе вянок і тым самым стымулявала "кружэнне", або заляцанне, вясковых хлопцаў. Вянок (обад, абруч, карона) у культуры шматлікіх краін свету сімвалізаваў перавагу, веліч або ганаровае становішча. Вянок, дзякуючы роднаснасці з сімволікай круга, таксама атрымаў значэнне даўгавечнасці. У хрысціянскай культуры вянок з'яўляўся знакам перамогі над грахом, над цемрай бязвер'я. Вянок у народнай культуры асацыяваўся з гонарам, славай, ганаровым завяршэннем справы. Нездарма казалі: "Канец — усёй справе вянец" або так: "Справа ўвянчалася поспехам". Аксана Катовіч, Янка Крук. .Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вянок — абавязковы атрыбут рытуальнага аздаблення, элемент традыцыйнага адзення як жанчын, так і мужчын. Яго выраблялі з розных раслін (траў, калосся, кветак), хвоі,...
|
|