Июнь не гуляет — урожай люляет. Народные приметы на июль
28.06.2011
—
Новости Общества
|
25 чэрвеня. Анупрэй. “Хто на Анупрэя пасее грэч, той i будзе блiны печ”. У гаспадарках было прынята сеяць якое-небудзь белае зерне (авёс), а пасля абеду — чорнае (грэчку). Часам жа лiчылi, што ў гэты дзень трэба заворваць пад грэчку, а сеяць назаўтра. Да гэтага дня неабходна было адрамантаваць прылады працы да жнiва. Iснавала прыкмета: калi серп выпадкова падаў, чакалi добрага ўраджаю. 26 чэрвеня. Акулiна Грачышнiца, крывыя агуркi. Звычайна ў гэты дзень заканчвалi сяўбу грэчкi. У iмя святой Акулiны варылi мiрскую кашу для бедных i вандроўнiкаў . Агуркi, пасаджаныя ў гэты ж час, называлi крывымi. Таму што час iх росту прыходзiўся на халодныя жнiвеньскiя ночы, а таму яны рабiлiся жоўтымi, cкручанымi. 27 чэрвеня. Елiсей Грэчкасей. Апошнi дзень, каб сеяць грэчку. Гаспадынi да гэтага часу заканчвалi праполку i займалiся хатнiмi справамi, чысцiлi посуд i хатнiя прылады. Асаблiва клапацiлiся пра чысцiню вядра. Гэта цiкава. Пустое вядро прадракала няўдачу ў справах. Паўсюдна вядома такая прыкмета: калi сустрэнеш на сваiм шляху жанчыну з пустым вядром, удачы не будзе. Таму людзi, выхаваныя ў лепшых традыцыях народнай культуры, каб не нашкодзiць тым, хто iдзе насустрач, iмкнулiся iх прапусцiць цi клалi што-небудзь у вядро. 28 чэрвеня. Амос. Самы спрыяльны час для росту аўса. “ Прыйшоў Амос — цягне ўгору авёс”. Лiчылася, што ўсякая сяўба яравых з Амоса ўжо запознена. 29 чэрвеня. Цiхан. Цiхi дзень. У гэты час птушкi перастаюць спяваць, клапоцяцца пра птушанят. Разам з птушкамi, здаецца, зацiхае рух Зямлi i Сонца. “На святога Цiхана сонца ледзьве дыхае”. З Цiхана да Купалы збiралi каранi лекавых раслiн, у гэты час яны валодаюць найбольшай гаючай сiлай. 30 чэрвеня. Мануiл. На Мануiла сонца застойваецца. 1 лiпеня. Фядул. Фядул на двор зазiрнуў, пара сярпы зубрыць, да жнiва рыхтавацца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 чэрвеня. Анупрэй. |
|