Сямігадовая рэканструкцыя гродзенскага заапарку скончыцца ў кастрычніку
11.07.2011 17:28
—
Новости Общества
|
Сямігадовая рэканструкцыя гродзенскага заапарку скончыцца ў кастрычніку Сямігадовая рэканструкцыя гродзенскага заапарку скончыцца ў кастрычніку. Пра гэта “Твайму стылю” паведамілі ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама.
Гродзенцы чакалі адкрыцця абноўленага заапарку ўжо ў ліпені, але на сёння будаўнікі скончылі толькі 70%. Самы сур’ёзны аб’ект са складанымі канструкцыямі – сланоўнік з басейнам і цёплай падлогай. Яго будаўнікі абяцаюць здаць у верасні ўжо разам з абсталяваннем. У верасні будзе таксама гатова і аздоблена ўваходная група заапарку. ![]() На гэтым жа тыдні будаўнічыя працы скончацца на малпоўні. ![]() У бліжэйшыя дні новае жытло атрымаюць фламінга. А будаўніцтва тэрарыума завершыцца ў жніўні. ![]() Новыя дамы атрымалі фазаны, паўліны і драпежныя птушкі. Пабудаваныя і абжытыя вальеры для буйных жывёл, ваўкоў, зуброў, якаў, казлоў, муфлонаў ды іншых капытных. ![]() Будуецца пляцоўка "Бабулін дворык", дзе дзеці змогуць паназіраць за вясковымі хатнімі жывёламі. ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сямігадовая рэканструкцыя гродзенскага заапарку скончыцца ў кастрычніку. Пра гэта “Твайму стылю” паведамілі ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва...
|
|