У Мінску паставілі помнік шопаголікам
13.07.2011 13:25
—
Новости Общества
|
У Мінску паставілі помнік шопаголікам Новая бронзавая скульптурная кампазіцыя аўтарства нястомнага Уладзіміра Жбанава з’явілася ў Мінску.
Гэтым разам яна ўвекавечвае адну з праяваў, ці, калі хочаце, заганаў, сучаснага грамадства — шопагалізм. Шопагалізм, ці па-навуковаму аніяманія, азначае прагу набывання без развагі і практычнай патрэбы. Скульптар Жбанаў, каб апісаць з’яву з дапамогай бронзы, выкарыстаў вобраз сям’і: дзеці — хлопчык і дзяўчынка — углядаюцца ў вітрыну гандлёвага кіёска, іх бацькі стаяць побач, бацька, пераможаны неабходнасцю непазбежных выдаткаў, цягнецца ў кішэню па грошы. Скульптуры Уладзіміра Жбанава абжылі вуліцы сталіцы. Дзяўчынка з дзіравым парасонам у Міхайлаўскім скверы, мужчына з цыгарэтай (гэты элемент змяняецца дзякуючы клопату арміі прыхільнікаў скульптуры), фатограф, які здымае даму з сабачкам, і некаторыя іншыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новая бронзавая скульптурная кампазіцыя аўтарства нястомнага Уладзіміра Жбанава з’явілася ў Мінску. Гэтым разам яна ўвекавечвае адну з праяваў, ці, калі хочаце,...
|
|