“Стоп, бензін!” Мэта акцыі дасягнута — праспект быў перакрыты
22.07.2011 08:32
—
Новости Общества
| Народная воля
Источник материала: Народная воля Вечарам 21 ліпеня на вуліцы беларускіх гарадоў ізноў выехалі прыхільнікі акцыі “Стоп, бензін!”. Аўтааматары пратэставалі супраць росту цэн на паліва. Нагадаем, “Белнафтахім” 20 ліпеня зноў падняў кошты - на 3 %.
Онлайн-рэпартаж нашага карэспандэнта з акцыі чытайце
20.03 Акцыя скончана. Аўтааматарам адкрылі праспект Незалежнасці. 20.00 Кіроўцы машын, якія сігналілі (на перакрыжаванні вуліцы Казлова і праспекта) атрымалі нечаканую падтрымку прахожых. Людзі, якія стаялі паабапал дарогі сталі ім апладзіраваць. Пад’ехаў спецаўтобус без нумароў і людзі паўцякалі. 19.51 Кіроўца Дзяніс, якога затрымалі даішнікі, паведаміў карэспандэнту “Народнай Волі”, што мэта сённяшняй акцыі дасягнута — праспект быў перакрыты. А хто яго перакрыў – удзельнікі акцыі ці супрацоўнікі праваахоўчых органаў — значэння не мае. 19.46 Журналісты пачулі, як супрацоўнікі ДАІ па рацыях атрымалі загад: затрымліваць усе аўтамабілі, на якіх ёсць хоць нейкія наклейкі ці ўлёткі. Кіроўцаў не адпускаць, а суправаджаць на адмысловыя пляцоўкі для правядзення разбіральніцтва. 19.41 На мосце каля парка Горкага затрымалі яшчэ адзін аўтамабіль з белай стужкай. Затрымлівалі ажно чатыры даішнікі і восем супрацоўнікаў у цывільным. 19.37 Наш карэспандэнт знаходзіцца каля цырка. У гэты момант увогуле на праспекце Незалежнасці ніякага руху. 19.36 З боку цырка даішнікі не даюць кіроўцам паварочваць направа, на праспект. 19.34 На мосце каля парка Горкага затрымалі кіроўцу аўтамабіля, на антэне якога была павязана белая стужка. Да аўтамабіля падагналі эвакуатар. Праязджаючыя міма машыны збаўляюць хуткасць. 19.30 Акцыя крыху змяніла фармат, зараз паток машын цягнецца па Машэрава на Казлова і далей, перадае «Наша Ніва». Не менш цягнецца ў адваротны бок, па Казлова ў бок новага пр-та Машэрава (былой Варвашэні). Усе сігналяць. 19.28 З плошчы Перамогі і плошчы Незалежнасці аўтатранспарт на праспект не прапускаюць, толькі выбарачна некаторыя аўтамабілі. 19.26Нягледзячы на тое, што зараз амаль што час "Х", на праспекце Незалежнасці вельмі мала аўтамабіляў. 19.16 З плошчы Перамогі ў бок Кастрычніцкай рухаецца толькі грамадскі транспарт. Уздоўж праспекта ланцугом стаяць даішнікі і людзі ў цывільным. 19.15Затрыманы кіроўца чорнага джыпа на шкле якога была наклейка "Я супраць падвышэння цэн на паліва". 19.12 Супрацоўнікі ДАі перакрылі дзве паласы на праспекце Незалежнасці. На вуліцы Энгельса стаяць міліцэйскія аўтобусы. Каля Макдональдса шмат супрацоўнікаў у цывільным.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам 21 ліпеня на вуліцы беларускіх гарадоў ізноў выехалі прыхільнікі акцыі “Стоп, бензін!”.
|
|