Цэны на паліва для сельгасарганізацый не змяніліся
27.07.2011
—
Новости Общества
|
У цэнах на паліва для сельгасарганізацый не плануецца ніякіх змяненняў, звязаных з прыняццем пастаноў Мінэканомікі № 105 і № 107, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім", каментуючы інфармацыю ў СМІ аб адмене льготных цэн на паліва для арганізацый аграпрамысловага комплексу. Як растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі, пастановы ад 12 ліпеня 2011 года № 105 і ад 13 ліпеня 2011 года № 107 "Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь" не адмяняюць цэнавае рэгуляванне на нафтапрадукты, а прыводзяць нарматыўныя акты ў адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам па цэнаўтварэнні. Дакументы прадугледжваюць адмену раней прынятых Мінэканомікі нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць пытанні цэнаўтварэння на нафтапрадукты. Пастановы Мінэканомікі № 105 і № 107 уступаюць у сілу пасля іх афіцыйнага апублікавання ў газеце "Рэспубліка" 27 ліпеня 2011 года. У адпаведнасці з указам ад 25 лютага 2011 года № 72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь" права рэгулявання цэн па пазіцыі "нафтапрадукты (за выключэннем нафтапрадуктаў, што рэалізуюцца ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" па пераліку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь)" прадастаўлена канцэрну "Белнафтахім" і ажыццяўляецца ім шляхам устанаўлення адпускных і рознічных цэн на нафтапрадукты (у тым ліку рэалізуемыя сельскагаспадарчым арганізацыям), а таксама гранічных і фіксаваных узроўняў аптовых надбавак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнах на паліва для сельгасарганізацый не плануецца ніякіх змяненняў, звязаных з прыняццем пастаноў Мінэканомікі № 105 і № 107, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе...
|
|